wd wp Пошук:

Федэратыўныя Штаты Мікранезіі

Не блытаць з геаграфічным рэгіёнам Мікранезія. Федэратыўныя Штаты Мікранезіі (англ.: Federated States of Micronesia) — дзяржава ў Акіяніі, на поўнач ад вострава Новая Гвінея. Тэрыторыя складаецца з 607 астравоў у архіпелагу Каралінскія астравы.

Тэрыторыя пачала засяляцца ў 2 тыс. да н.э. Паступова тут узнікла дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам на востраве Яп.

З V да XV стагоддзя дынастыя Саўдэлэур кіравала навакольнымі астравамі з насельніцтвам каля 25 000 чалавек.

Еўрапейцы адкрылі астравы ў XVII стагоддзі, і да XIX ст. тэрыторыя належала Іспаніі. У 1889 Германія выкупіла астравы, а ў 1914 іх захапіла Японія. Падчас Другой Сусветнай вайны тэрыторыя астравоў была занята ЗША, якія і кіравалі імі згодна з мандатам ААН (у складзе Падапечных тэрыторый Ціхаакеанскія астравы). У 1978 годзе Каралінскія астравы атрымалі статус «Свабодна асацыяванай з ЗША тэрыторыі». У 1986 годзе фармальна атрымалі незалежнасць.

Адміністрацыйны падзел

Федератыўныя Штаты уключаюць 4 штата:

Сцяг штата Штат Адміністрацыйны цэнтр Тэрыторыя штата[1] Насельніцтва штата[2] Шчыльнасць насельніцтва
Flag of ChuukТрукВяно127 км²53.595420 на км²
Flag of KosraeКасраеТафол110 км²7.68670 на км²
ПанпеіКалонія346 км²34.486100 на км²
Flag of YapЯпКалонія118 км²11.24195 на км²

Зноскі

  1. [ (англ.)  http://www.fsmgov.org/info/geog.html Архівавана 4 сакавіка 2016. FSM government website — Geography]
  2. [ (англ.)  http://www.fsmgov.org/info/people.html Архівавана 29 чэрвеня 2012. FSM government website — Population]

Спасылкі

Урад

Асноўныя

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Федэратыўныя дзяржавы
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі