wd wp Пошук:

Науру

Нау́ру (наўр.: Naoero, англ.: Nauru [ˈnaʊruː]) — карлікавая дзяржава на аднайменным каралавым востраве ў заходняй частцы Ціхага акіяна плошчай 21,3 км² і насельніцтвам каля 13 тысяч чалавек. Незалежнасць абвешчаная ў 1968 годзе. Востраў Науру знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад экватара. Бліжэйшы востраў Банаба знаходзіцца за 291 км на ўсход і адносіцца да рэспублікі Кірыбаці. Науру з’яўляецца самай маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі, самай маленькай астраўной дзяржавай, самай маленькай дзяржавай за межамі Еўропы і адзінай у свеце рэспублікай без афіцыйнай сталіцы. Дзяржава ўваходзіць у Садружнасць Нацый. 14 верасня 1999 Рэспубліка Науру была прынятая ў ААН. Науру — член Паўднёватыхаакіянскай камісіі і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Науру Першым з еўрапейцаў на востраве высадзіўся ў 1798 г. англійскі мараплавец Дж. Ферн. З 1830-х гг. пачалася каланізацыя краіны. У 1888 г. востраў анексіравала Германія і далучыла да свайго пратэктарату Маршалавы астравы. У 1898 г. тут выяўлены вялікія запасы фасфатаў, з 1906 г. іх распрацоўвала Брытанская ціхаакіянская фасфатная кампанія. У 1914 г. востраў акупіравалі войскі Аўстраліі, якая ў 1919 г. атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ім (разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). У 19421945 гг. заняты японскімі войскамі. З 1947 г. падапечная тэрыторыя ААН, зноў кандамініум Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. На мяжы 1940 — 1950-х гг. у краіне ўзмацніўся рух за незалежнасць. У 1951 г. на аснове створанага яшчэ ў 1927 г. Савета Правадыроў заснаваны Науруанскі Савет Мясцовага Самакіравання, у 1966 г. — Заканадаўчы і Выканаўчы Саветы.

31 студзеня 1968 г. абвешчана незалежнасць Науру. Паводле канстытуцыі 1968 г. першым прэзідэнтам абраны Хамер ДэРобарт. У 1970 г. усе правы на здабычу і продаж фасфатаў перайшлі да Nauru Phosphate Corporation, што дазволіла Науру мець адзін з найвышэйшых стандартаў жыцця ў Акіяніі за кошт іх экспарту.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Науру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Унітарныя дзяржавы
Катэгорыя·Астраўныя дзяржавы