wd wp Пошук:

Мантсерат

Мантсерат (анг. Montserrat) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, якая знаходзіцца на аднайменным востраве, які ўваходзіць у архіпелаг Малых Антыльскіх астравоў. Плошча тэрыторыі — 102 км².

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Насельніцтва на ліпень 2005 года складала 4 488 жыхароў, 8 тыс. чалавек (дзве траціны насельніцтва) пакінула востраў падчас вулканічнай актыўнасці 1995 года, пасля некаторыя з іх вярнуліся. Да гэтага часу паўднёвая палова вострава зачынена для наведвання людзьмі.

Адміністрацыйны цэнтр — Плімут (3 500 чалавек). Пасля вывяржэння вулкана — пакінуты, цяпер часовы адміністрацыйны цэнтр — вёска Брэйдс на поўначы вострава.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мантсерат