wd wp Пошук:

Востраў Норфалк

Карта

Востраў Но́рфалк (англ.: Norfolk Island, Territory of Norfolk Island, на-норфук: Norfuk Ailen) — аўстралійская залежная тэрыторыя ў Ціхім акіяне, складаецца з вострава Норфалк і двух прылеглых астравоў Філіп і Непеян. Тэрыторыя знаходзіцца ў моры Фіджы, паміж Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Новай Каледоніяй.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. У 1788 годзе востраў быў анексіраваны Вялікабрытаніяй і далучаны да брытанскай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. Пасля анексіі на востраве было заснавана турэмнае паселішча, якое функцыянавала да 1814 года. Новае засяленне вострава адбылося ў 1825 годзе, а ў 1844 годзе востраў быў перададзены калоніі Зямля Ван Дымена (сучасная Тасманія). Новая ўлада зноў заснавала тут турэмнае паселішча, якое дзейнічала да 1855 года.

У 1856 годзе адбылося новае засяленне вострава, на гэты раз таіцянамі і бунтаўшчыкамі з карабля «Баўнці», якія перасяліліся сюды з вострава Піткэрна. У лістападзе 1856 года Вялікабрытанія ўсталявала тут калонію, якая мела ўласны ўрад. У 1896 годзе аўтаномія калоніі была ліквідавана, а кіраванне востравам было перададзена губернатару Новага Паўднёвага Уэльса.

У 1914 годзе Норфалк быў перададзены Аўстраліі ў якасці залежнай тэрыторыі, а ў 1979 годзе востраў атрымаў шырокую аўтаномію.

Эканоміка

Норфалк — прывабнае месца для турыстаў

Аснова эканомікі Норфалка — абслугоўванне турыстаў. Акрамя таго, прыбытак прыносіць выпуск паштовых марак вострава і продаж насення норфалкскай хвоі і пальмы кентыяНяпэўнае слова. Сельская гаспадарка Норфалка практычна забяспечвае запатрабаванні жыхароў.

Транспарт

На востраве адсутнічаюць чыгункі, аўтамагістралі, порты і гавані. «Норфалкскі Астраўны Аэрапорт» — адзіны аэрапорт на востраве. Працягласць дарог з цвёрдым пакрыццём — каля 80 км.

Зноскі

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Mien_Paij норфалкскай

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Колішнія турмы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вулканічныя астравы