wd wp Пошук:

Брытанскія Віргінскія астравы

Брытанскія Віргінскія астравы

Брытанскія Віргінскія астравы (БВА) — група з 36 астравоў і астраўкоў (агульнай плошчай 153 км²), размешчаных на паўночны ўсход ад Віргінскіх астравоў ЗША. Населеныя толькі 16 астравоў і астраўкоў.

Найбуйнейшымі астравамі з’яўляюцца Тартола (55 км²), Анегада (38 км²), Верджын-Горда (21 км²) і Ёст-ван-Дэйк (8 км²).

Сталіца, горад Роўд-Таўн, знаходзіцца на востраве Тартола. Насельніцтва ўсіх астравоў складае каля 25 тыс. чалавек, пры гэтым прыкладна 90% з іх пражывае на Тартоле.

Брытанскія Віргінскія астравы - брытанская заморская тэрыторыя. Афіцыйная мова - англійская.

Асноўная валюта — долар ЗША (з 1959).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краіны Паўночнай Амерыкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта