wd wp Пошук:

Персы

Персы, фарсы — іранскі народ, складае каля паловы насельніцтва Ірана. Жывуць галоўным чынам у Цэнтральным і Усходнім Іране. Гавораць на персідскай мове. Антрапалагічна належаць да паўднёвай галіны вялікай еўрапеоіднай расы.

Этнагенез

Пранікненне іранскіх плямён на тэрыторыю сучаснага Ірана адносіцца, як мяркуюць, да 2-га тыс. да н.э. (паводле меркавання адных вучоных — з Сярэдняй Азіі, па меркаванні іншых — з Закаўказзя). Персідскія плямёны займалі пануючае становішча ў дзяржаве Ахеменідаў. У наступным этнагенезе персаў удзельнічалі таксама арабскія, цюркскія і мангольскія плямёны. Сур’ёзнай гістарычным рубяжом з’яўляецца заваяванне Ірана арабамі. Персы прынялі іслам і зведалі значны ўплыў арабскай культуры і мовы (7 ст.). У 11-12 стст. тут з’явіліся туркі-сельджукі, у 13-14 стст. Іранам правіла мангольская дынастыя Хулагуідаў, у 16 — дынастыя Селеўкідаў, у 18 — цюркская дынастыя Каджараў. Усе яны пакінулі свой след, але і ад персаў іншыя народы таксама шмат перанялі.

У сярэдзіне 19 ст. пачалося фарміраванне персідскай нацыі; працэс асіміляцыі персамі іншых народнасцей Ірана (асабліва размаўляючых на мовах іранскай групы) працягваецца і ў цяперашні час. Па рэлігіі — мусульмане шыіцкага толку. Да арабскага заваявання персы вызнавалі зараастрызм, які захаваўся ў некалькі змененым выглядзе ў гебраў. У Індыі іх завуць парсамі, а іх вучэнне — парсізм. У старажытнасці было распаўсюджаным маніхейства.

На працягу многіх стагоддзяў Іран быў манархіяй. Тытул кіраўніка — шах, падзішах(«цар»), шах-ін-шах(«цар цароў»). З 1979 г. Іран — ісламская рэспубліка.

Вядомыя персы

Зноскі

  1. Персідская дыяспара
Тэмы гэтай старонкі (2):
Народы Ірана
Іранскія народы