wd wp Пошук:

Албанская мова

Албанская мова (gjuha shqipe [ˈɟuha ˈʃcipɛ] або shqip [ʃcip]) — мова албанцаў уласна Албаніі, Грэцыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі (у асноўным Косава), Чарнагорыі, Ніжняй Італіі і Сіцыліі;

Мае некалькі дыялектаў, з якіх паўночныя, т. зв. гегскія, больш старажытнага паходжання, што выяўляецца ў захаванні гука «н», тады як у іншых гаворках ён перайшоў у «р», хоць у той жа час прыпадабненне «nd» і «mb» гукам «nn» і «mm», a таксама часта сустракаемая назалізацыя галосных «y» і «а» носяць на сабе адбітак пазнейшай эпохі. Гаворкі, якія ўжываюцца на поўдзень ад ракі Шкумб, носяць агульную назву тоскскіх; тым жа характарам у істотных рысах адрозніваюцца албанскія гаворкі Грэцыі і Італіі. Да пачатку ХХ ст. літаратурная албанская мова засноўваўся на тоскскіх дыялектах, з ХХ ст. перавагу атрымліваюць гегскія дыялекты, распаўсюджаныя на поўначы Албаніі і ў Косава.

Лік гаворачых — каля 6 млн. чалавек.

Распаўсюджанасць албанскай мовы

На думку рада лінгвістаў, на роднаснай албанскай мове гаварылі старажытныя ілірыйцы. Амаль да XIX ст. ёю ніхто навукова не займаўся, і было дакладна не вядома, да якой моўнай групы яна належыць. Нарэшце было вызначана, што яна ўваходзіць у індаеўрапейскую сям’ю моў, хоць гістарычна вывучаць яе вельмі цяжка па той прычыне, што вельмі складана аддзяліць карэнныя албанскія словы і формы ад велізарнай колькасці запазычаных слоў з грэчаскай, лацінскай, раманскіх, турэцкай і славянскіх моў.

Пісьменнасць

На пісьме ў албанскай мове з 1908 года выкарыстоўваецца варыянт лацінскага алфавіта з дыякрытычнымі знакамі. Раней, у XIX ст., прадпрымаліся спробы стварыць арыгінальнае пісьмо (т. зв. «эльбасанскі алфавіт» і «алфавіт Бютакук’е»).

Сучасны албанскі алфавіт

A a B b C c C c D d Dh dh E e Ё ё
F f G g Gj gj H h I i J j K k L l
Ll ll M m N n Nj nj O o P p Q q R r
Rr rr S s Sh sh T t Th th U u V v X x
Xh xh Y y Z z Zh zh

Зноскі

  1. Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, 1987. — С. 300. — ISBN 978-0-521-42443-1

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Faqja Kryesore албанскай

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мовы Албаніі
Катэгорыя·Мовы Італіі
Катэгорыя·Мовы Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Мовы Косава
Катэгорыя·Албанская мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Сербіі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Чарнагорыі