wd wp Пошук:

Анаталійская гіпотэза

Індаеўрапейская экспансія паводле анаталійскай гіпотэзы (Gray, Atkinson, 2003[1])

Анаталі́йская гіпотэза прарадзімы індаеўрапейцаў ў Малой Азіі склалася к канцу 1980-х гг. і з’яўляецца асноўным канкурэнтам курганнай гіпотэзы ў навуковай супольнасці.

Фарміраванне гіпотэзы

Паняцце анаталійская гіпотэза з’явілася пасля публікацыі кнігі «Археалогія і мова. Загадка індаеўрапейскага паходжання» брытанскага археолага Коліна Рэнфру ў 1987 г. Аднак яна пачала складвацца значна раней. Упершыню на Малую Азію як першаснае месца нараджэння індаеўрапейцаў паказаў нямецкі натураліст Іаган Генрых Фрыдрых Лінк у 1822 г. На аснове параўнання санскрыта з іншымі індаеўрапейскімі мовамі ён вырашыў, што прарадзіма індаеўрапейцаў павінна была знаходзіцца ў вобласці прыручэння раслін і жывёл. У другой палове XX ст. цікавасць да рэгіёна Малой Азіі адрадзілася ў шэрагах лінгвістаў пад уплывам метада глотахраналогіі і крытыкі папярэдніх поглядаў, якія адносілі з’яўленне індаеўрапейскіх моў да 43 тысячагоддзяў да н. э. Ускосны ўнёсак быў зроблены тымі даследчыкамі, хто атаесамляў рэгіён узнікнення індаеўрапейскіх моў з першымі еўрапейскімі неалітычнымі культурамі Балканскага паўвострава.

У 1984 г. савецкімі лінгвістамі Тамазам Гамкрэлідзэ і Вячаславам Івановым была высунута так званая армянская гіпотэза, якая лакалізавала прарадзіму індаеўрапейцаў на поўначы Месапатаміі і Закаўказзі. Найбольш ранні рух індаеўрапейцаў яны звязвалі з носьбітамі анаталійскай дыялектнай групы, што паступова распаўсюдзіліся ў заходнім кірунку[2]. Армянская гіпотэза будавалася на параўнанні старажытных моў, але амаль не падмацоўвалася з боку археалагічных дадзеных.

Анаталійская гіпотэза Коліна Рэнфру актуалізавала глотахраналагічныя даследаванні і ў некаторай ступені прымірала балканскую і армянскую гіпотэзы. Ён сцвярджаў:

Дыскусіі

Генетычныя даследаванні, якія праводзіліся з канца XX ст. у большасці падтрымалі курганную гіпотэзу паходжання індаеўрапейцаў[3]. Аднак у 2003 г. лінгвісты Расэл Грэй і Квенцін Аткінсан заявілі, што генетыка дае непераканаўчыя вынікі. Замест гэтага яны ўжылі тэарэму Баеса для разліку часу фарміравання індаеўрапейскіх моў і прыйшлі да высновы, што тыя ўзніклі ў 9 тысячагоддзі да н. э.[4] Хаця іх разлікі не паказвалі пэўную геаграфічную прастору ўзнікнення, даследчыкі падтрымалі анаталійскую гіпотэзу. У адказ на крытыку з боку прыхільнікаў курганнай гіпотэзы, Расэл Грэй, Квенцін Аткінсан, а таксама іх паслядоўнікі ўжылі іншыя статыстычныя мадэлі разлікаў і прыйшлі да папярэдніх высноў. Такім чынам, сучасная дыскусія будуецца на супрацьпастаўленні генетычных і лінгвістычных прыёмаў даследавання.

Зноскі

  1. Gray RD, Atkinson QD. Language-tree divergence times support the Anatolian theory of Indo-European origin. Nature. 2003 Nov 27;426(6965):435-9
  2. Загорульский, Э.М., 2012
  3. Гл.: Anthony, D. Archaeology, Genetics, and Language in the Steppes: A Comment on Bomhard; Mathieson, I., Lazaridis, I., Rohland, N. et al. Genome-wide patterns of selection in 230 ancient Eurasians. Nature 528, 499–503 (2015); Malmström, H., Günther, T., Svensson, E. M., Juras, A., Fraser, M., Munters, A. R., Pospieszny, Ł., Tõrv, M., Lindström, J., Götherström, A., Storå, J., & Jakobsson, M. (2019). The genomic ancestry of the Scandinavian Battle Axe Culture people and their relation to the broader Corded Ware horizon. Proceedings. Biological sciences, 286; Genetic study revives debate on origin and expansion of Indo-European languages in Europe
  4. Russell D. Gray & Quentin D. Atkinson, Language tree divergence times support the Anatolian theory of Indo-European origin

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Неаліт
Індаеўрапейскія мовы
Дагістарычная Еўропа
Старажытная Малая Азія