wd wp Пошук:

Складовае пісьмо

Складовае пісьмо, або сілабічнае пісьмо (фр.: syllabe склад) — адмена пісьма, у якой знак прадстаўляе фанетычны склад. У параўнанні з ідэаграфічным пісьмом (на аснове якога склалася) мае меней знакаў, дакладней перадае фанетычную і граматычную структуру мовы.

Складовае пісьмо пачало фарміравацца ў 2 тыс. да н.э. на аснове ідэаграфічнага, калі знакамі таго пачалі азначацца замест цэлых словаў асобныя склады. Сучаснымі прыкладамі складовага пісьма з’яўляюцца індыйскае, японскае, карэйскае.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Пісьменнасць
Катэгорыя·Фаналогія