Індаеўрапейцы |
---|
Індаеўрапейскія мовы |
Албанская · Армянская Балтыйскія · Кельцкія Германскія · Грэчаская Арыйскія · Італійскія Славянскія мёртвыя: Анаталійскія ·
Палеабалканскія |
Індаеўрапейцы |
Албанцы · Армяне Балты · Кельты · Германцы Грэкі · Індаарыйцы Іранцы · Раманцы · Славяне гістарычныя: Хеты · Кельты · Германцы · Скіфы |
Протаіндаеўрапейцы |
Мова · Грамадства · Рэлігія |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Курганная гіпотэза Анаталійская гіпотэза Армянская гіпотэза Індыйская гіпотэза Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці |
Індаеўрапеістыка |
Ке́льты (стар.-грэч.: Κέλτοι, лац.: Celtae) — блізкія па мове і матэрыяльнай культуры індаеўрапейскія народы. У другой палове 1 тысячагоддзя займалі шырокую тэрыторыю ў Еўропе і Малой Азіі. У нашы дні жывуць пераважна на Брытанскіх астравах і ў Брэтані.
Упершыню ў грэчаскіх пісьмовых крыніцах кельты ўзгадваліся толькі ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. Сучасныя лінгвісты лічаць, што пракельцкая мова вылучылася з агульнага індаеўрапейскага пласту ў канцы бронзавага веку, каля 3 тысяч гадоў таму. Генетыкі адносяць старажытных кельтаў да носьбітаў ДНК-галагрупы R1b, якая ў наш час шырока распаўсюджана ў Заходняй Еўропе.
Археолагі звязваюць з’яўленне кельтаў непасрэдна з культурай палёў пахавальных урнаў (1300 — 750 гг. да н. э.). Яна ўзнікла на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Прадстаўнікі гэтай культуры займаліся земляробствам, шанавалі канёў, былі выдатнымі ювелірамі і металургамі, выраблялі бронзу, пазней навучыліся здабываць і апрацоўваць жалеза. Дзяржальні іх мячоў па-майстэрску дэкараваліся, рабіліся металічныя каркасы і ўпрыгожванні для шчытоў, былі вядомы кальчугі.
Каля 800 г. да н. э. сфарміравалася першасная асабіста кельцкая Гальштацкая культура. Тады ж кельты з’явіліся ў басейне ракі Дунай. Да IV ст. да н. э. яны насялілі тэрыторыі Альп, Галіі, Брытанскія астравы, занялі значную частку Пірэнейскага паўвострава, Паўночнай Італіі. У III ст. да н. э. частка кельтаў таксама рассялілася ў Малой Азіі.