wd wp Пошук:

Царкоўнаславянская мова

Не блытаць з стараславянская мова.

Царкоўнаславянская мова — пазнейшыя формы стараславянскай мовы, якія ўжываюцца пераважна ў богаслужэнні ў славянскіх краінах. Пісьменнасць на аснове кірыліцы і глаголіцы. Пачынальнікамі царкоўнаславянскай моўнай традыцыі лічацца Кірыл і Мяфодзій.

Існуе некалькі ізводаў (варыянтаў або рэдакцый) царкоўнаславянскай мовы, якія развіліся са стараславянскай пад уплывам жывых славянскіх гаворак.

Першаю друкаванаю кнігаю на царкоўнаславянскай мове стаў «Місал па закону рымскага двара»(англ.) бел. (харв.: Misal po zakonu rimskoga dvora), выдадзены ў 1483 годзе вуглаватаю глаголіцаю. Трохі пазней, у 1491 годзе, у Кракаве кірыліцаю былі надрукаваны 5 літургічных кніг (у тым ліку Актоіх Швайпольта Фіёля(руск.) бел.).

Старацаркоўнаславянская мова

Асноўны артыкул: Стараславянская мова Стараславянская мова — мова самых старажытных вядомых славянскіх пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). У яе аснове ляжаў паўднёваславянскі салунскі дыялект, аднак з самага пачатку стараславянская мова насіла характар наднацыянальнай мовы, зразумелай усім славянскім плямёнам.

У далейшым стараславянская мова атрымала назву «царкоўнаславянская мова», яшчэ пазней — «старацаркоўнаславянская мова» (гл. Падзел царкоўнаславянскай мовы).

Ізводы царкоўнаславянскай мовы

Царкоўнаславянская мова была мовай помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор перакладаў Кірылы і Мяфодзія, аднак набылі мяcцовыя асаблівасці. Таму ў мовазнаўчай літаратуры сустракаюцца тэрміны «царкоўнаславянская мова усходнеславянскага ізводу (рэдакцыі)», «царкоўнаславянская мова балгарскай, македонскай, сербскай, харвацкай глагалічнай рэдакцыі».

Падзел царкоўнаславянскай мовы

Каб дадаткова адрозніваць царкоўнаславянскую мову пазнейшых часоў, быў уведзены падзел на старацаркоўнаславянскую мову (мова помнікаў пісьменнасці 10—11 ст.) і царкоўнаславянскую мову (мова больш сучасных, аж да 19 ст., помнікаў царкоўнаславянскай пісьменнасці).

Сучаснае ўжыванне

За нашым часам з’яўляецца асноўнай літургічнай мовай Праваслаўнае Царквы ў Рускай Праваслаўнай Царкве, Балгарскай Праваслаўнай Царкве, ва Украінскай Праваслаўнай Царкве, у Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Выкарыстоўваецца ў Сербскай Праваслаўнай Царкве і Польскай Праваслаўнай Царкве, часткова выкарыстоўваецца ў Амерыканскай і Чэшскай і Славацкай Праваслаўнай Цэрквах. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых рэлігійных супольнасцях, напрыклад, такіх як Македонская Праваслаўная Царква, Чарнагорская Праваслаўная Царква, Ісцінна-Праваслаўная Царква і г.д. Мае ўжыванне ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з беларускай), Украінскай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з украінскай) і Расійскай грэка-каталіцкай царкве, часам выкарыстоўваецца ў іншых грэка-каталіцкіх і рымска-каталіцкіх цэрквах славянскіх краін.

Зноскі

  1. https://id.loc.gov/authorities/classification/Z115.5.C57.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Славянскія мовы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай