wd wp Пошук:

Полацкая губерня

Полацкая губерня — губерня Расійскай імперыі, якая існавала ў 17761796 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Полацк.

Губерня ўтворана 4 верасня 1776 г.[1] паводле ўказа Кацярыны II і ўказа Сената[2] неўзабаве пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з Віцебскай, Дзвінскай і Полацкай правінцый (Пскоўскай губерні). У 1778 г. губерня была перайменавана ў Полацкае намесніцтва. У 1796 г. Полацкае намесніцтва ўвайшло ў склад Беларускай губерні (паводле ўказа Паўла I[3] ад 23 снежня 1796 г.)[2].

Насельніцтва губерні ў 1796 г. складала 318,2[4] тыс. чал.

Паветы

У 1795 годзе да Полацкай губерні была далучана частка Мінскай губерні[2]

Зноскі

  1. Нацыянальныя сімвалы Беларусі. Ад імперыі да рэспублікі Архівавана 14 ліпеня 2014.
  2. 1 2 3 БелЭн, 2001
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (руск.)
  4. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Гісторыя Беларусі (1795—1918)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Полацкая губерня