wd wp Пошук:

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей — краязнаўчы музей у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці. Адкрыты 24 снежня 1976 г. У канцы 1996 г. пачаў дзейнічаць аддзел прыроды. Геаграфічнае становішча, карысныя выкапні, водная сістэма, ландшафт, ахоўваемыя зоны, помнікі прыроды, расліны, птушкі і жывёлы з Чырвонай кнігі Беларусі, флора і фауна лясоў, балот, вадаёмаў, выкапнёвыя жывёлы, а таксама вучоныя і краязнаўцы, што вывучалі Гарадоцкі край, — тэмы, якія знайшлі адлюстраванне ў яго экспазіцыі.

У 2001 г. адкрыты аддзел этнаграфіі і народных рамёстваў.

Тут шырока прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, ткацтва і вязання, вырабы майстроў ганчарнай, кавальскай і сталярнай справы, царкоўныя рэчы, кнігі, якія паказваюць побыт і вераванні мясцовых жыхароў на рубяжы ХІХ—ХХ стст.

У іншых залах працуюць зменныя выстаўкі разнастайнай тэматыкі.

Калекцыі музея

У музеі налічваецца больш за 26 тысяч прадметаў асноўнага фонду. 3 іх скамплектаваны шэраг калекцый: дакументаў і фотаздымкаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зброі і ўзнагарод, быту і этнаграфіі, жывапісу і графікі, ікон, самавараў, філатэліі, нумізматыкі і баністыкі і інш.

Археалагічная калекцыя ўключае каменныя і жалезныя прылады працы, упрыгожванні, кераміку, амулеты. Маецца шмат экспанатаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: землякоў і воінаў-вызваліцеляў.

Значную частку музейнага фонду складаюць дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, творчыя работы знакамітых ураджэнцаў раёна: мастакоў, літаратараў, вучоных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў.

Дырэктары

Тарасаўскія чытанні

Валун з мемарыяльнай дошкай, прысвечаны паэме «Тарас на Парнасе» каля краязнаўчага музея.

3 1997 г. перыядычна праводзяцца чытанні, прысвечаныя вядомай паэме «Тарас на Парнасе» і яе верагоднаму аўтару Канстанціну Вераніцыну, які родам з вёскі Астраўляны Гарадоцкага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Краязнаўчыя музеі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Музеі Віцебскай вобласці
Музеі паводле алфавіта
Славутасці Гарадка
Культура Гарадка