wd wp Пошук:

Станіслаў Пахалавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пахалавецкі. Станіслаў Пахалавецкі (Пахалавіцкі, Пахаловіч; польск.: Stanisław Pachołowiecki) — мастак і картограф другой паловы 16 ст.

Біяграфія

Крэпасць Сокал. 1579
Аблога Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579 г., акварэль.

Жыццё і творчасць звязаны з Беларуссю і Польшчай. Служыў сакратаром у магнатаў, у 15631566 гадах пры двары вялікага князя і караля Жыгімонта II, потым у канцылярыі вялікага князя і караля Стэфана Баторыя. У час Лівонскай вайны (15581583) удзельнічаў у 15791581 у вызваленні Полацка, ваенных паходах на Пскоў і Вялікія Лукі. Склаў «Карту Полацкай зямлі» і «План аблогі Полацка войскамі Стэфана Баторыя ў 1579» (абодва награвіраваныя Т. Трэтэрам у Рыме), «Аблога Полацка 29.8.1579» (рысунак пяром з акварэльнай падмалёўкай, зберагаецца ў Дзяржаўным архіве(ням.) бел. ў г. Дрэздэн, Германія). Выканаў (з інж. П. Франкусам) аксанаметрычныя выявы 6 крэпасцей на Полаччыне: Казьян, Красная, Сітна, «Сокал», Суша і Туроўля.

Малюнкі Пахалавецкага — адны з першых твораў ваеннай картаграфіі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, каштоўны матэрыял для рэканструкцыі фартыфікацыі і забудовы Полацка другой паловы 16 ст. Яго «Карту Полацкай зямлі» выкарысталі картограф Г. Меркатор (карта «Літва», 1595), Т. Макоўскі («Карта Вялікага княства Літоўскага», 1613) і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мастакі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Картографы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Картографы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Картографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты