wd wp Пошук:

Уладзімір Канстанцінавіч Слабін

Уладзімір Канстанцінавіч Сла́бін (нар. 7 кастрычніка 1964, Гарадок) — беларускі навуковец, спецыяліст у галіне экалагічнай адукацыі і выхавання.

Біяграфія

Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1986) i аспірантуру Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1990). Працаваў на кафедрах хіміі (1990—2003) і педагогікі (2004—2005) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2003—2004). Кандыдат педагагічных навук (2000), дысертацыя прысвечана даследаванню распрацоўкі і выкарыстання камп’ютарных праграм як сродку экалагічнай адукацыі і выхавання ў выкладанні біялогіі, хіміі і геаграфіі. Член рэдакцыйных калегій часопісаў Journal of Baltic Science Education[1] (Літва, 2003—2021), Problems of Education in the 21st Century[2] (Літва, 2007—2021), Gamtamokslinis Ugdymas / Natural Science Education[3] (Літва, 2006—2021), Journal of Teacher Education for Sustainability[4] (Латвія, 2005—2007), Eurasian Journal of Mathematics, Science and Technology Education[5] (Турцыя, 2006—2012).

З 2006 года працуе навуковым супрацоўнікам Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education)[6] і выкладчыкам кафедры хіміі Універсітэта штата Арэгон у Юджыне.

Аўтар Беларускага музычнага календара (2011)[7] і віртуальнай Беларусі[8][9][10] ў Second Life (2008—2021).

Зноскі

  1. Journal of Baltic Science Education. Editorial Board.
  2. Problems of Education in the 21st Century. Editorial Board.
  3. Gamtamokslinis Ugdymas / Natural Science Education. Editorial Board Архівавана 4 мая 2019..
  4. Journal of Teacher Education for Sustainability. Editorial Staff.
  5. Eurasian Journal of Mathematics, Science and Technology Education, 3(1), 2007.
  6. University of Oregon Center for Advanced Technology in Education. Faculty and Staff.
  7. Макарэвіч С. Беларускі музычны каляндар з’явіўся ў інтэрнэце. Наша ніва, 08.12.2010.
  8. Швядовіч У. Патрыятычна-настальгічная псіхадэліка: беларускі навуковец, які жыве ў ЗША, стварае «віртуальную радзіму». Наша ніва, 18.12.2016.
  9. Навуковец з ЗША намаляваў новую плошчу Незалежнасці. Хартыя-97, 01.05.2017.
  10. Максімюк Я. Беларусь Уладзімера Слабіна — з морам і горамі Радыё Свабода, 08.06.2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава