wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Качура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качура. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пётр Качура (2 жніўня 1972, Орша) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2002).

Кар’ера футбаліста

Клубная

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама», пазней гуляў за «Дынама-93». У 1994 годзе вярнуўся ў «Дынама» ў якасці асноўнага нападніка, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 1993/94.

У ліпені 1996 года перайшоў у англійскі «Шэфілд Юнайтэд» за 650,000 фунтаў стэрлінгаў. Быў прызнаны найлепшым іграком «Шэфілд Юнайтэд» за 1997 год. Усяго за англійскі клуб правёў 95 матчаў, забіў 19 галоў.

Пакінуў Шэфілд у сакавіку 2000 года. Пасля гуляў у Кітаі і Расіі. Завяршыў кар’еру ў 2005 годзе ў складзе мінскага «Дынама».

Міжнародная

На працягу 1994—2002 гадоў выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера

Пасля завяршэння кар’еры іграка застаўся працаваць у «Дынама» ў якасці трэнера. У лістападзе 2006 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага клуба, але ўжо ў красавіку 2007 года, пасля правальнага кубкавага матча (паражэнне 0:3 ад «Нёмана») быў адстаўлены. Пазней працаваў у гродзенскім «Нёмане».

З 2012 года зноў працаваў у «Дынама» ў якасці галоўнага трэнера другой каманды[2]. У жніўні 2013 года быў адхілены ад кіравання дынамаўскім дублем[3] і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010».

У чэрвені 2014 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хайр» з Таджыкістана[4]. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь, узначальваў юнацкую каманду мінскага «Дынама», а ў студзені 2016 года ўвайшоў у селекцыйны аддзел клуба[5], таксама ў першай палове 2016 года быў трэнерам у штабе Вука Рашавіча. У лістападзе 2016 года стала вядома, што Качура пакіне «Дынама»[6].

У студзені 2017 года стаў галоўным трэнерам «Ліды»[7]. Пад кіраўнітцвам Качуры лідскі клуб скончыў першую палову сезона 2017 на 13-м месцы ў табліцы з 16. У ліпені таго ж года пакінуў пасаду ў сувязі з працаўладкаваннем у іншым месцы[8].

У верасні 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»[9]. У студзені 2022 года пакінуў клуб і перайшоў на працу з юнакамі ў акадэміі расійскага клуба «Сочы»[10].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Pyotr Kachura // FBref.com
  2. Петр Качуро назначен главным тренером минского «Динамо-2»
  3. У дублеров минского “Динамо” новый тренер
  4. Петр Качуро возглавил команду из Таджикистана
  5. Качуро войдет в селекционный отдел минского «Динамо»
  6. Качуро покинет минское «Динамо»
  7. Петр Качуро возглавил “Лиду”
  8. Петр Качуро покинул пост главного тренера “Лиды”
  9. Качуро вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ»
  10. Петр Качуро продолжит тренерскую карьеру в России
  11. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Хайр
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-93 Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэнду Блэйдс
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэфілд Юнайтэд
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Сокал Саратаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных