wd wp Пошук:

Генадзь Пятровіч Блізнюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блізнюк. Генадзь Блізнюк (нар. 30 ліпеня 1980, Светлагорск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2009). У цяперашні час працуе трэнерам клуба «Энергетык-БДУ».

Кар’ера

Клубная

Спачатку выступаў у міні-футбольным клубе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомеля» (з якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату).

У 2004—2005 гадах гуляў у Расіі за саратаўскі «Сокал», пасля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і лепшым бамбардзірам клуба. Асабліва выдатна правёў сезон 2008, калі звязка Блізнюка з Віталем Радзівонавым дазволіла БАТЭ выйграць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Пасля паспяховага сезона 2008 пераехаў у Германію, але там не затрымаўся і неўзабаве стаў іграком «Сібіры», якую ўзначальваў былы трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клубу выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу.

У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну» (з перапынкам), а ў снежні 2012 года пасля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»[4]. У «Гомелі» стаў выступаць на пазіцыі «пад нападнікам» (якім звычайна быў Антон Мацвеенка), нярэдка вывадзіў каманды на поле ў якасці капітана.

У сезоне 2014, у сувязі з траўмай Мацвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь стаў адным яе з найвопытнейшых ігракоў і лідараў. 25 красавіка 2015 года, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсменам клуба па колькасці праведзеных у Вышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць брэсцкага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клуба[6].

Па выніках сезона 2015 «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь вырашыў пакінуць клуб. У студзені 2016 года ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Разам з «Тарпеда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[8].

15 жніўня 2016 года стаў іграком «Іслачы»[9], дзе замацаваўся на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 года падпісаў новы кантракт[11]. 18 жніўня 2017 года, згуляўшы супраць «Гомеля», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[12]. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[13].

У жніўні 2018 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[14], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Энергетыку-БДУ»[15]. Спачатку дапамагаў галоўнаму трэнеру дубля Паўлу Раднёнку, а з мая 2019 года сам узначаліў рэзервовую каманду. З 2020 года засярэдзіўся на працы ў асноўнай камандзе клуба.

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, потым — за нацыянальную зборную.

Дасягненні

Зноскі

  1. Gennadi Bliznyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gennadi Bliznyuk // FBref.com
  3. GENNADI BLIZNYUK // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Геннадий Близнюк подписал однолетний контракт с «Гомелем»
  5. “Гомель” продлил соглашение с Близнюком
  6. Геннадий Близнюк стал лучшим бомбардиром в истории “Гомеля”
  7. “Торпедо-БелАЗ” подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
  8. Близнюк покинул «Торпедо-БелАЗ»
  9. Близнюк стал футболистом “Ислочи”
  10. Геннадий Близнюк покинул “Ислочь”
  11. Близнюк продолжит выступать за “Ислочь”
  12. Клуб Сергея Алейникова. Молодым еще фору дам
  13. Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули “Ислочь”
  14. Геннадий Близнюк перешел в “Энергетик-БГУ”
  15. Геннадий Близнюк завершил карьеру

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сібір Новасібірск
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорску
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі МФК Светлагорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель-2
Катэгорыя·Ігракі ФК АЗАЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Жлобін
Катэгорыя·Ігракі ў міні-футбол Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Сокал Саратаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Франкфурт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ