wd wp Пошук:

Раман Мікалаевіч Васілюк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Васілюк (нар. 23 лістапада 1978, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік. Найлепшы бамбардзір Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі за ўсю яе гісторыю (218 галоў).

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, гуляў за розныя беларускія клубы, ва ўсіх адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў (у суме з’яўляецца рэкардсменам па колькасці забітых галоў у Вышэйшай лізе). Спрабаваў гуляць у Расіі і Ізраілі.

У жніўні 2010 года скандальна пакінуў роднае брэсцкае «Дынама» з-за канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам, у кастрычніку таго ж года падпісаў кантракт з клубам «Мінск», за які пачаў выступаць з сезона 2011.

У ліпені 2012 года перайшоў у БАТЭ. У складзе барысаўчан выступаў у Лізе чэмпіёнаў, стаў чэмпіёнам краіны, хоць і не быў асноўным іграком. У снежні таго ж года вярнуўся ў «Мінск». У сезоне 2013 быў асноўным нападнікам каманды, за сезон забіў 9 галоў, чым давёў агульную колькасць сваіх галоў у Вышэйшай лізе да 199.

У снежні 2013 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама» і стаў капітанам каманды. 10 мая 2014 года прыняў удзел у матчы з мінскім «Дынама», які стаў для Рамана 500-м матчам на вышэйшым узроўні[4], тым самым уступіў у Клуб Сяргея Алейнікава. Дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу (2:1), забіўшы гол на 79-й хвіліне (першы гол пасля чарговага вяртання ў Брэст). Гэты гол стаў 200-м голам Васілюка ў Вышэйшай лізе[5].

У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[6]. Улетку 2015 года з’явілася інфармацыя аб тым, што з-за цяжкага фінансавага становішча брэсцкага клуба Васілюк можа працягнуць кар’еру ў Польшчы, таксама нападнікам цікавіліся «Нёман» і «Нафтан», аднак Раман застаўся ў Брэсце.

У студзені 2016 года падпісаў гадавы кантракт з гродзенскім «Нёманам»[7], аднак ужо ў ліпені кантракт быў разарваны[8] і неўзабаве Васілюк вярнуўся ў «Дынама»[9], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на працу ў скаўцкую службу брэсцкага «Дынама»[10]. У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

У жніўні 2021 года стаў спартыўным дырэктарам брэсцкага «Руха»[11], заставаўся на пасадзе да пачтаку 2022 года, калі клуб зняўся са спаборніцтваў.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. 5 верасня 2001 года аформіў покер у адборачным матчы чэмпіянату свету 2002 супраць зборнай Польшчы.

Дасягненні

Зноскі

  1. Roman Vasilyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raman Vasilyuk // FBref.com
  3. Roman Vasiliuk // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Роман Василюк поводит 500-й матч на высшем уровне
  5. Роман Василюк забил 200-й гол в своей карьере в высшей лиге чемпионата Беларуси
  6. Роман Василюк продлил контракт с брестским “Динамо”
  7. Роман Василюк стал игроком “Немана”
  8. Василюк покинул «Неман»
  9. Василюк подписал контракт с брестским “Динамо”
  10. Роман Василюк завершил карьеру футболиста
  11. Роман Василюк - новый спортивный директор “Руха”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Тэль-Авіў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэстжылбуд
Катэгорыя·Ігракі ФК Кобрын
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы