wd wp Пошук:

Андрэй Віктаравіч Скорабагацька

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Скорабагацька (нар. 19 ліпеня 1968, Запарожжа, УССР) — беларускі футбаліст (паўабаронца, нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у гродзенскім «Нёмане».

Кар’ера футбаліста

Выхаванец СДЮШАР горада Запарожжа. З 1986 года доўгі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам першага чэмпіянату незалежнай Беларусі ў 1992 годзе. У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ перамог у Кубку Беларусі і ў чэмпіянаце Беларусі. Пазней вярнуўся ў Магілёў, дзе і завяршыў кар’еру іграка ў 2004 годзе ў складзе «Тарпеда-Кадзіна».

Кар’ера трэнера

У 2004 годзе ўзначаліў «Тарпеда-Кадзіна», пасля спынення існавання гэтага клуба стаў трэнерам слонімскага «Камунальніка». У 2008 годзе вярнуўся ў якасці асістэнта ў «Дняпро», які ўзначаліў 8 жніўня таго ж года. Прывёў магілёўскі клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2009, а ў наступным годзе — да раўнда плей-оф Лігі Еўропы. У жніўні 2011 года быў вызвалены ад пасады галоўнага трэнера магілёўскага клуба[1].

У снежні 2012 года стаў старшым трэнерам клуба «Мінск»[2]. У кастрычніку 2013, пасля звальнення Вадзіма Скрыпчанкі, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У якасці выканаўцы абавязкаў давёў клуб да канца сезона.

Пасля заканчэння сезона, у снежні 2013 года, быў зацверджаны галоўным трэнерам «Мінска». У чэрвені 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў[4], але застаўся ў мінскім клубе ў якасці куратара юнацкага футбола. У снежні 2014 года дадаткова стаў трэнерам у штабе моладзевай зборнай Беларусі[5], дзе заставаўся да лістапада 2016 года, калі пакінуў каманду разам з Ігарам Кавалевічам.

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Мінск», стаўшы асістэнтам новага галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева[6]. У снежні 2017 года ўслед за Кандрацьевым пакінуў сталічны клуб[7].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кандрацьева ў бабруйскай «Белшыне»[8]. У кастрычніку 2018 года разам з Кандрацьевым пакінуў бабруйскі клуб[9].

У лютым 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі, складзенай з футбалістаў 2003 года нараджэння[10]. Пазней узначальваў зборную гэтых футбалістаў ужо ў якасці юніёрскай у 2021 годзе.

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб гродзенскага «Нёмана»[11].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[12].

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[13][14].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Футбол. Чемпионат Беларуси. Андрей Скоробогатько покинул «Днепр»
  2. Андрей Скоробогатько пополнил тренерский штаб «Минска»
  3. Вадим Скрипченко расстался с «Минском» и продолжит карьеру в России
  4. «Минск» отправил в отставку главного тренера Андрея Скоробогатько и его помощников
  5. Андрей Скоробогатько вошел в тренерский штаб «молодежки»
  6. Скоробогатько и Потапов вошли в тренерский штаб Кондратьева в «Минске»
  7. Александр Лухвич: “Многих дублеров собираемся перевести в основной состав «Минска»
  8. Георгий Кондратьев официально возглавил «Белшину»
  9. Кондратьев покинул пост главного тренера «Белшины»
  10. Андрей Скоробогатько возглавил юношескую (U-17) сборную Беларуси
  11. Андрей Скоробогатько вошел в тренерский штаб “Немана”
  12. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
  13. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  14. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Трэнеры ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожжы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта