wd wp Пошук:

ФК Рэчыца-2014

«Рэчыца-2014» — былы беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 1952 годзе. Па выніках сезона 2015 клуб страціў месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і спыніў існаванне.

Гісторыя

Футбольны клуб у Рэчыцы быў заснаваны ў 1952 годзе пад назвай «Дняпровец», выступаў у чэмпіянатах БССР. У 1991 годзе клуб стаў апошнім пераможцам Другой лігі чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэнне. У 1992—2013 гадах каманда была вядомая пад назвай «Ведрыч» (пазней «Ведрыч-97»).

У 19921996 гадах клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі, потым апусціўся дывізіёнам ніжэй. У 20002001 гадах вярнуўся ў эліту, а з 2002 па 2015 год клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Па выніках сезона 2004 атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім па рангу дывізіёне беларускага футбола.

2013

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах не здолеў забіць ніводнага гола і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнер Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым чарговы раз вярнуўшагася ў клуб Аляксандра Бразевіча клуб стаў набіраць ачкі. Гэтаму садзейначала і паляпшэнне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клуб прыйшлі некалькі ігракоў з Вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.

2014

У лютым 2014 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», змяніў форму ўласнасці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[1]. У сакавіку 2014 была зацвержана новая эмблема клуба з выявай «Пагоні»[2].

Сезон каманда пачала добра, адразу апынуўшыся сярод лідараў чэмпіянату. Шэраг няўдач у пачатку другога кругу, аднак, адкінуў рэчычан у сярэдзіну табліцы, і яны выключылыся з барацьбы за прызавыя месцы. Тым не менш, добры фініш дазволіў камандзе ўзняцца на пятае месца, якое стала лепшым у чэмпіянаце за 10 апошніх гадоў.

2015

У сезоне 2015 «Рэчыца-2014» сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі. Каманду пакінулі асноўныя ігракі, і незадоўга да пачатку чэмпіянату стала вядома аб зыходзе з клуба галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Ерамчук, склалі ў асноўным рэчычане, многія з якіх гулялі за клуб у якасці аматараў. У выніку «Рэчыца-2014» хутка апынулася на апошнім радку, на якім засталася да самага канца чэмпіянату, у выніку выбыла ў Другую лігу.

2016

14 студзеня 2016 года ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра пачатак працэсу ліквідацыі клуба, якую 5 лютага пацвердзіў дырэктар «Рэчыцы-2014» Юрый Здрок[3]. У выніку прафесійны клуб спыніў існаванне.

У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.

У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда, «Спадарожнік», якая ў далейшым стала прадстаўляць горад на рэспубліканскай арэне.

Назвы

Эмблемы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)81563617–19151/16 фіналу
1994/1995Першая (Д1)1532771830–6121Фіналіст
1993/1994Першая (Д1)1230771620–41211/8 фіналу
1994/1995Першая (Д1)9301081224–3328Чвэрцьфінал
1995Першая (Д1)141543822–20151/16 фіналу
1996Першая (Д1)1630432314–57151/8 фіналу Вылет у Другую лігу
1997Другая (Д2)6301371044–34461/16 фіналу
1998Першая (Д2)6301361142–37451/16 фіналуЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)2301610456–30581/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2000Вышэйшая (Д1)12306111323–3629Паўфінал
2001Вышэйшая (Д1)1426222217–6081/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2002Першая (Д2)430194755–25611/16 фіналу
2003Першая (Д2)430165952–29531/16 фіналу
2004Першая (Д2)230188446–21621/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2005Першая (Д2)8301161337–41391/16 фіналуАдмова і вяртанне ў Першую лігу
2006Першая (Д2)7261061031–32361/8 фіналу
2007Першая (Д2)1026961129–26331/16 фіналу
2008Першая (Д2)6261231139–34391/16 фіналу
2009Першая (Д2)8261051140–47351/16 фіналу
2010Першая (Д2)1430861629–46301/16 фіналу
2011Першая (Д2)6301371040–34461/8 фіналу
2012Першая (Д2)728912740–24391/16 фіналу
2013Першая (Д2)1130912947–36391/16 фіналу
2014Першая (Д2)5301371041–36461/16 фіналу
2015Першая (Д2)1630252314–66111/16 фіналу Вылет у Другую лігу, спыненне існавання

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. «Ведрич-97» сменил форму собственности и переименован в «Речицу-2014»
  2. «Речица-2014» получила новую эмблему с «Погоней» (ФОТО)
  3. Директор «Речицы-2014»: «По спонсорской поддержке рассчитывали на одно, а получилось, что помочь толком никто не смог»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1952 годзе