Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — другі (пасля Вышэйшай лігі) дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.
У Першай лізе звычайна бяруць удзел 16 клубаў. Два найлепшых па выніках сезона трапляюць у Вышэйшую лігу, а дзве найгоршыя трапляюць у Другую лігу. Колькасць каманд-удзельніц можа змяняцца ў адпаведнасці з рэгламентам па правядзенні спаборніцтваў Беларускай федэрацыі футбола.