wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Селіханаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Селіханаў.

Сярге́й Іва́навіч Селіха́наў (8 сакавіка 1917, Петраград — 28 верасня 1976, Мінск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Прыехаў з Петраграда ў Беларусь пасля смерці бацькі у 1921 годзе. У 19331937 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў М. Г. Аўчыннікава, Фёдара Фогта, Хрыстафора Даркевіча, Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра Саюза савецкіх мастакоў БССР (1948).

Унук Сяргея Селіханава — Канстанцін Селіханаў, таксама сучасны беларускі скульптар.

Творчасць

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1940 года. Працаваў у пасляваенны час. Сяргей Селіханаў — прадстаўнік старэйшага пакалення беларускіх савецкіх скульптараў, адзін з найбольш вядомых скульптараў эпохі росквіту сацыялістычнага рэалізму ў мастацтве, побач з Заірам Азгурам, Андрэем Бембелем і Аляксеем Глебавым. Асноўная тэма яго творчасці была Вялікая Айчынная вайна.

Сяргей Селіханаў аўтар такіх манументальных кампазіцый, як

У 1950 годзе Сяргей Селіханаў удзельнічаў у афармленні беларускага павільёна на ВДНГ СССР у Маскве, для якога былі створаны скульптурная кампазіцыя «Беларусь працоўная» і фігура савецкага партызана, героя Вялікай Айчыннай вайны К. С. Заслонава. Таксама, Сяргей Селіханаў стварыў яшчэ адзін помнік для Масквы — 5-метровую скульптуру А. Г. Сталетава, размешчаную на тэрыторыі фізічнага факультэта МДУ.

Сяргей Селіханаў вядомы і як класік партрэтнага жанру ў беларускай скульптуры. Ён аўтар такіх станковых твораў, як партрэты пісьменніка Івана Мележа, Алеся Якімовіча, народнага артыста СССР Генадзя Цытовіча, мастака А. Мазалёва, М. Каменскіх, І. Пракудзіна, А. Данукалава. Сяргей Селіханаў быў майстрам псіхалагічнага партрэта. Яго майстэрства абагульнення спалучаецца з выразнай, экспрэсіўнай лепкай.

Пад час творчай камандзіроўкі ў Кітай у 1957 годзе, Сяргей Селіханаў стварыў шэраг скульптур, якія можна ўключыць у асобную групу. Гэта партрэты мастака Цы Байшы, кітайскага кулі, Ла Фуа і кітайская дзяўчынкі[1], а таксама жанравыя эцюды, створаныя з натуры[2].

Прызнанне

Марка Беларусі

Памяць

Зноскі

  1. Кітайскія партрэты С. Селіханава
  2. БЕЛТА. К 95-летию со дня рождения Сергея Селиханова.(руск.)
  3. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Сяргей Селіханаў. Архівавана 27 снежня 2013.
  4. Мемарыяльная дошка Сяргею Селіханаву
  5. Мемарыяльная дошка С. Селіханаву

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Памерлі 28 верасня
Нарадзіліся 8 сакавіка
Асобы
Скульптары Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Мастакі XX стагоддзя
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Мастакі паводле алфавіта
Скульптары XX стагоддзя
Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Народныя мастакі Беларускай ССР
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Вучні Фёдара Фогта
Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Памерлі ў 1976 годзе
Скульптары СССР
Нарадзіліся ў 1917 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Члены Саюза мастакоў БССР
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Скульптары паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак