wd wp Пошук:

Пётр Міронавіч Машэраў

Пётр Міро́навіч Машэ́раў, сапраўднае прозвішча Машэра[3] (13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 1-ы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1965—1980).

Дзяцінства

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці.

У партызанах

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Расонскім раёне. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з лістапада 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны і дзяржаўны дзеяч

У 19441946 — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ. З 1946 — сакратар ЦК ЛКСМБ, у 19471954 — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 19541955 — 2-і сакратар Мінскага абкама КПБ. У 19551959 — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. З 1959 сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ. З 1961 кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС.

Адстаўка Мікіты Хрушчова ў 1964 годзе з пасады кіраўніка СССР выклікала таксама кадравыя змены ў саюзных рэспубліках. У сакавіку 1965 г. 1-га сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава замяніў Пётр Машэраў, і знаходзіўся ён на гэтай пасадзе да 1980 г. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дэпутат ВС БССР 2-3-га і 5-9-га скліканняў. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР[4].

У юрыдычных умовах савецкага ладу выявіўся як аператыўны адміністратар. Пад ягоным кіраўніцтвам Беларусь заняла перадавое месца ў СССР як па развіцці гаспадаркі, так і па ўзроўню жыцця грамадзян рэспублікі. Машэраў намагаўся нават рэфармаваць савецкую сістэму на сваёй тэрыторыі, не парушаючы яе ідэалагічных і юрыдычных асноў. Клапаціўся, каб дэпутатамі мясцовых Саветаў былі адукаваныя і аператыўныя людзі. У мясцовых Саветах ствараў камісіі, якія мелі распрацоўваць планы грамадскага і гаспадарчага развіцця сваёй тэрыторыі. Новаўвядзеннем было тое, што ў склад камісій можна было ўключаць у якасці спецыялістаў асоб, якія не былі дэпутатамі. Тэарэтычна ўзніклі ўмовы для прэзентацыі поглядаў асоб, якія фармальна не залежалі ад партыйнага апарату. Аднак у сапраўднасці ўлада заставалася ў руках сакратароў партыі, якія мелі права даваць дэпутатам загады і патрабаваць справаздач з іхняй дзейнасці.

У 1964 г. Вярхоўны Савет СССР ухваліў закон «Аб пенсіях і дапамозе чальцам калгасаў». Тады ўпершыню калгаснікі атрымалі пенсіённае забеспячэнне. У Беларусі ў 1966 г. пенсія складала толькі 12 рублёў у месяц. Сярэдння зарплата калгасніка ў той час складала 38 рублёў, а самая нізкая ў па-за сельскагаспадарчым сектары — 60 рублёў і была яна поўнасцю звольнена ад падаткаў. Пры П. Машэраве зарплаты калгаснікаў значна паправіліся. У 1968 г. мінімальная зарплата стала роўнай мінімальнаму заробку ў горадзе, а ў канцы 1970-х гадоў сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы Беларусі склаў 157 рублёў і быў адным з самых высокіх у СССР.

Дынамічны рост нацыянальнага даходу Беларусі, які працягваўся пастаянна з пяцідзесятых гадоў, у канцы сямідзесятых значна запаволіўся. У ходзе выканання дзевятай пяцігодкі (1971—1975) сярэднія гадавыя тэмпы росту дасягнулі 8,3 %, а ў наступнай пяцігодцы (1976—1980) — 5,1 %. Хаця намінальныя зарплаты за гэты перыяд значна павялічыліся, рэальна яны падалі. Сярэднія тэмпы росту даходаў ва ўсёй дэкадзе сямідзесятых гадоў былі ўдвая меншыя чым у папярэднім дзесяцігоддзі. Апрача таго адмоўныя з’явы ў гаспадарцы ўказвалі на далейшае падзенне. Пры тым у грамадскай свядомасці эпоха Машэрава ўспрымалася як перыяд спакою і адноснага дабрабыту[5].

Пісьменнік Іван Шамякін падкрэсіліў, што ў гэты час русіфікацыя не спынялася, і працэс гэты заахвочваўся. Былы настаўнік Пётр Машэраў, які добра ведаў родную мову (паэму «Сказ пра Лысую гару» чытаў на памяць з выдатным вымаўленнем), ніводнага разу — ні на адным пленуме, нарадзе, з’ездзе, сесіі, урачыстым пасяджэнні — не выступіў па-беларуску. Машэраў як быццам дэманстраваў сваю рускасць і падаваў такім прыклад першай асобы ў рэспубліцы[6].

Гібель

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў Пётр Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Распаўсюджаны чуткі аб тым, што яго гібель насамрэч была наўмысным забойствам[6].

Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску. Пахаванне Пятра Машэрава вылілася ў маніфестацыю народнай любові да свайго кіраўніка[6].

Узнагароды

Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сямю ордэнамі Леніна, медалямі.

Ушанаванне памяці

Бюст П. М. Машэрава ў Віцебску

Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 9 жніўня 2021.
  2. Pjotr M. Mascherow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дубавец С. Караткевіч і ўлада(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 20.11.2005.
  4. Смірноў Ю. П. Машэраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  5. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі / Навуковы рэдактар Алесь Краўцэвіч. — СПб. Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.: іл. ISBN 5-94716-032-3
  6. 1 2 3 naviny.media(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (65):
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дэлегаты XIX з’езда КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Героі Савецкага Саюза
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Члены бюро ЦК КПБ
Памерлі 4 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Дэлегаты XX з’езда КПСС
Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Леніна
Другія сакратары ЦК КПБ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў 1980 годзе
Нарадзіліся 26 лютага
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Першыя сакратары ЦК КПБ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1918 годзе
Члены ЦК КПБ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзіліся ў Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ
Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Члены ЦК КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Пётр Машэраў
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Асобы на марках
Героі Сацыялістычнай Працы
Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Дэлегаты XXII з’езда КПСС
Памерлі ў Смалявіцкім раёне
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Дэлегаты XXV з’езда КПСС
Дэлегаты XXI з’езда КПСС
Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Асобы
Сакратары ЦК КПБ
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Першыя сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі