wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Панцялееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панцялееў. Уладзімір Іванавіч Панцялееў (15 красавіка 1957, в. Навасёлкі, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў у 1989 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1985 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Гродна[1]. У 20022007 гадах — старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Помнік у гонар 1000-годдзя Ваўкавыска

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры[1]. Матэрыял — бронза, граніт, мармур, дрэва[2]. Асноўныя творы: мемарыяльныя дошкі «У гонар 200-годдзя паўстання Тадэвуша Касцюшкі» (1994), «Паўстанцам 1863 года»[d] (1996), «Прафесар М. Ткачоў»[1] (1993), стэла Алімпійскай славы[d] (2008), памятны знак Давыду Гарадзенскаму (2003), памятны знак воінам-медыкам (2005), памятны знак «Жывёлам — за неацэнны ўнёсак у развіццё медыцынскай навукі» (2008), воіну-інтэрнацыяналісту капітану В. У. Бабко ў СШ № 12 (2009), мемарыяльныя дошкі кампазітару Аляксандру Канстанцінавічу Шыдлоўскаму (2011), Адаму Іосіфавічу Магільніцкаму на будынку абласной пракуратуры (2014), супрацоўнікам камітэта дзяржаўнай бяспекі (2014), гарадскія скульптуры «Гараджанін XVIII стагоддзя»[d] (2007), дэкаратыўна-паркавыя скульптуры «Купідон»[d], «Лебедзі», «Гараднічанка»[d] (усе 2008), дэкаратыўна-паркавая скульптура «Жаба-вандроўніца»[d] (2009), «Пакровы Прасвятой Багародзіцы» “Пакровы Прасвятой Багародзіцы скульптура, Гродна)”)[d] (2010), «Дарожны рабочы» (2014); «Ладдзя-насад» (2016)[3] — усе ў г. Гродне; помнік у гонар 1000-годдзя г. Ваўкавыск[2]; памятны знак воінам Савецкай Арміі ў горадзе Іўе (2004)[3]; мемарыяльная дошка Валадосю В. Л. у Мастах (2007)[3]; кампазіцыі «Ладдзя роспачы» (1994, 2005), «Край, дзе білі крыніцы», «Апантаны»[3] (1991), «Вандроўнік у зорках» (1992), «Адзінота», «Без назвы», «Мадонна», «П’ета»[1] (2002), «Лета» (2002), «Гутарка з месяцам», «Бычок», «Восень» (усе 2004), «Карабель», «Сядзячая», «Натхненне», «Мадэль» (усе 2005).

Надмагільныя помнікі: М. А. Багдановічу ў Гродне (1991); Цётцы (А. Пашкевіч) у вёсцы Стары Двор Шчучынскага раёна (1996)[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Львоўскай карціннай галерэі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі[1], Нацыянальным гістарычным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах Міністэрства культуры Беларусі[2], Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў прыватных калекцыях у краіне і за мяжой[3].

Узнагароды

Узнагароджаны двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР[1] (1980, 1981), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў мастацтве» (2007), двойчы лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя А. Дубко ў намінацыі «Мастак года» па выніках 1999 і 2013 гадоў[3].

У 2004 годзе ўзнагароджаны Падзячным пісьмом Гродзенскага аблвыканкама. У 2012 годзе заняў першае месца ў конкурсе на скульптуру Святога Юргіса ў горадзе Вяйсіеяй (Літва) і быў узнагароджаны ордэнам Святога Юргіса[3]

Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2009 года № 138 Уладзімір Панцялеяў за высокія дасягненні і значны асабісты ўнёсак у развіццё дэкаратыўнай і манументальнай скульптуры ўнесены ў Кнігу славы горада Гродна[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Панцялееў Уладзімір Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938-1998 = Belarussian union of artists, 1938-1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. 1 2 3 Панцялееў Уладзімір Іванавіч
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Пантелеев Владимир Иванович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Постаці Гродна
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка