wd wp Пошук:

Фідэль Кастра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кастра.

Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Фідэль Алехандра Кастра Рус (ісп.: Fidel Castro Alejandro Ruz ( audio) 13 жніўня 1926, Біран пад г. Маяры, Куба — 25 лістапада 2016Гавана, Куба) — кубінскі рэвалюцыянер, палітычны і ваенны дзеяч, прэм’ер-міністр (1959—1976), прэзідэнт Кубы (1976—2008), маёр (камандантэ) Рэвалюцыйных узброеных сіл.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і заможнага землеўладальніка. У 1949 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гаванскага ўніверсітэта, атрымаў ступень доктара права. Некаторы час займаўся адвакацкай дзейнасцю. У пачатку 1950-х гадоў уступіў у Партыю кубінскага народа («Артадоксы»). У 1952 годзе быў высунуты ад гэтай партыі ў дэпутаты Нацыянальнага кангрэса Кубы, аднак выбары не адбыліся ў сувязі з дзяржаўным пераваротам, ажыццёўленым у сакавіку 1952 года праамерыканскай вайсковай элітай пад кіраўніцтвам генерала Ф. Батыста, і ўсталяваннем дыктатуры. У ходзе барацьбы супраць дыктатуры партыя «Артадоксаў» паступова развалілася.

Фідэлю Кастра ўдалося аб’яднаць невялікую групу былых сяброў партыі, якая пачала падрыхтоўку да звяржэння дыктатуры Батысты. 26 ліпеня 1953 удзельнікі групы здзеснілі нападзенне на казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Выступленне было жорстка падаўлена. Кастра быў перададзены суду ваеннага трыбуналу. На судзе ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», у якой раскрытыкаваў Ф.Батыста і выклаў праграму барацьбы і рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Кубе. Суд прыгаварыў яго да турэмнага зняволення на 15 гадоў, аднак у маі 1955 пад ціскам грамадскасці Кастра быў амніставаны. У тым жа годзе ён эміграваў у Мексіку.

Сцяг «Руху 26 ліпеня»

У Мексіцы Кастра сабраў атрад («Рух 26 ліпеня»), у які ўваходзіў Эрнэста Гевара, рэвалюцыянер-эмігрант з Аргенціны. У снежні 1956 года гэтая група высадзілася з яхты «Гранма» непадалёк ад мыса Лас-Каларадас у правінцыі Арыентэ. Група, якая з часам пераўтварылася ў Паўстанцкую армію, разгарнула партызанскую барацьбу супраць рэжыму Батысты. Пасля перамогі рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты 1 студзеня да ўлады на Кубе прыйшлі сілы, якія згуртаваліся вакол Паўстанцкай арміі, пад кіраўніцтвам Фідэля Кастра.

У лютым 1959 года Фідэль Кастра стаў прэм’ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. 16 красавіка 1961 года ён заявіў, што Кубінская рэвалюцыя з’яўляецца па сваім характары сацыялістычнай. У дні ўварвання войскаў ЗША на Кубу ў раёне Плая-Хірон (красавік 1961 года) Кастра кіраваў ваеннай аперацыяй супраць інтэрвентаў.

Пасля перанесенай у ліпені 2006 года аперацыі на кішэчніку Фідэль Кастра не з’яўляўся на публіцы. Тады ён перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы свайму малодшаму брату Раулю, а праз два гады абвясціў аб выхадзе ў адстаўку.

Фідэль Кастра — ганаровы доктар юрыдычных навук МДУ імя М. В. Ламаносава (1963). У 1961 годзе яму была прысуджаная Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»; у 1963 годзе прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; у 1972 годзе узнагароджаны ордэнам Леніна.

25 лістапада 2016 года Фідэль Кастра памёр ад цяжкага захворвання кішачніка.[5] Па жаданні нябожчыка яго астанкі будуць крэміраваныя.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 http://www.nytimes.com/2016/11/26/world/americas/fidel-castro-dies.html
  2. Fidel Castro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fidel Castro // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.14ymedio.com/opinion/importancia-llamarse-Alejandro_0_2892910685.html Праверана 28 чэрвеня 2020.
  5. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/3815794

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (54):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Вялікая зорка дружбы народаў» у золаце
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ямайкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Вялікія камандоры ордэна Вельвічыя
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа Нацыянальнага ордэна Малі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Вызваліцеля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Героі Працы (КНДР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кетцаля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Агастынью Нету
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Беліза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Эфіопіі
Катэгорыя·Героі КНДР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кубе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым медалём Нацыі
Катэгорыя·Вялікія Камандоры ордэна Арла Замбіі
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Нацыянальнага ордэна Пашаны і Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кампаньёнаў Р.О. Тамба
Катэгорыя·Кавалеры ямайскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Незалежнасці (Катар)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Махапутра
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Кубы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг Хуана Пабла Дуартэ
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Амара Тарыхаса Эрэры
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
Катэгорыя·Памерлі ў Гаване
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія