wd wp Пошук:

Галіна Аляксандраўна Гаравая

Галіна Аляксандраўна Гаравая (7 лютага 1941, г. Барысаглебск, Расія — 5 лістапада 2011) — беларуская скульптарка.

Біяграфія

Скончыла ў 1967 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1973 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «скульптура».

У 1991—2002 гадах уваходзіла ў творчае аб’яднанне мастакоў «Няміга-17».

Была ўзнагароджана пачэсным ордэнам Францыі «Мастацтва і літаратура» (2005)[1].

Творчасць

Працавала ў галіне манументальнай і станковай скульптуры.

Сярод твораў: манументальная кампазіцыя «Маці» (1976, р.п. Глуша Бабрускага раёна), помнік воінам-кавалерыстам (1981, в. Горная Хоцімскага раёна, арх. Ю. Мамлін), паркавая скульптура «Голуб» (1988), станковыя творы «Беларусь партызанская», «Касманаўты» (абедзве 1975), «Несцерка і Паўлінка» (1985), «Дзекабрысты» (1986), «Нараджэнне» (1990), «Страсці», «Сляпыя», «Аплакванне» (усе 1993), «Патэн» і «Каханне» (1994), «Акт-1» (1995), «Акт-2» (1996), «Маскі ІІІ» (2000) ды інш.

Зноскі

  1. Уникальное искусство сообщества художников “Немига-17” представят в Минске

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе