wd wp Пошук:

Леанід Рыгоравіч Давідзенка

Леанід Рыгоравіч Давідзенка (9 мая 1941, Мінск28 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі скульптар

, жывапісец, графік, педагог.

Скульптура «Лета» ля фантана на праспекце Пераможцаў у Мінску

Біяграфія

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва мінскага «Дома піянераў» у вядомага беларускага мастака і выкладчыка Сяргея Пятровіча Каткова. У 1959 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў выкладчыка Г. І. Мурамцава. У 1962 годзе, не скончыўшы вучылішча, паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікамі былі вядомыя беларускія скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Анікейчык. У 1967 годзе пад кіраўніцтвам Андрэя Бембеля Леанід Давідзенка выканаў дыпломную працу — рэльеф па дрэве «Ураджай». З 1968 года стаў выкладаць у скульптурным аддзяленні Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка. Унёс вялікі педагагічны ўклад у развіццё беларускай скульптурнай школы. З 1968 года пачаў удзельнічаць у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. У 1979 годзе скульптура «Юнак з вавёркай» экспанавалася на выставе ў Лондане. Вучнямі Леаніда Давідзенкі з’яўляюцца беларускія скульптары Аляксандр Іванавіч Козел, Аляксандр Фінскі, Уладзімір Слабодчыкаў, Максім Пятруль, Аляксандр Шапо, Іван Арцімовіч, Максім Шняк, Арцём Мядзведеў[1].

Творы

Творы Леаніда Давідзенкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква) і ў Рускім музеі (Санкт-Пецярбург)[2].

Памяць

З 15 студзеня па 2 лютага 2013 года ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праводзілася выстаўка «Сугучнасць драўлянай скульптуры», прысвечаная памяці скульптара Леаніда Давідзенкі[3].

Зноскі

  1. Сайт Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Архівавана 7 сакавіка 2014.
  2. І. А. Арцімовіч. Выбітныя людзі Рэспубліканскага каледжу мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Леанід Рыгоравіч Давідзенка Архівавана 28 лютага 2014.
  3. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстаўка памяці Леаніда Давідзенкі Архівавана 7 сакавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вучні Сяргея Каткова
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта