wd wp Пошук:

Авантуры Пранціша Вырвіча

«Авантуры Пранціша Вырвіча» — серыя раманаў беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, гепталогія, гістарычнае беларускае фэнтэзі[1][2]. Галоўныя героі — шляхціц Пранціш Вырвіч і доктар Баўтрамей Лёднік. Падзеі рамана адбываюцца ў XVIII стагоддзі[3].

Галоўныя героі

Пранціш Вырвіч — галоўны герой. Сын шарачка Вырвіча з Падняводдзя. Загонны шляхціц, бедны і горды, і пазбаўлены магчымасці пасля навучання ў Менскім езуіцкім калегіуме працягваць адукацыю[4]. Характар эмацыянальны і няўрымслівы[3].

Баўтрамей Лёднік — полацкі доктар і алхімік, захоплены ідэямі Асветніцтва. Вучыўся ў Празе і Лейпцыгу.

Змест кніг

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Вокладка кнігі «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»
Вокладка кнігі «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Першая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2012 годзе, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда». Перавыдадзена ў 2018 годзе.

Небагаты шляхціц, збеглы вучань Менскага езуіцкага калегіюму Пранціш Вырвіч трапляе ў неверагодныя прыгоды. За медны шэлег ён набывае алхіміка доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку, разам з якім яны акунаюцца ў віхуру магнацкіх інтрыг і барацьбы за трон Рэчы Паспалітай. Героі пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку. Яны выратуюць Сільфіду, паездзяць у жалезнай чарапасе Леанарда да Вінчы, здабудуць дзіду Святога Маўрыкія. Пабываюць на абедзе ў князя Гераніма Радзівіла, паўдзельнічаюць у раскрыцці змовы менскага магістрату супраць Пане Каханку[5].

У 2013 годзе кніга была намінавана на прэмію Ежы Гедройца[5].

Авантуры студыёзуса Вырвіча

Вокладка кнігі «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
Вокладка кнігі «Авантуры студыёзуса Вырвіча»

Другая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2014 годзе, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда».

Полацкі доктар Баўтрамей Лёднік і студыёзус (студэнт) Віленскай акадэміі Пранціш Вырвіч падарожнічаюць праз усю Еўропу XVIII стагоддзя. Пранціш ужо студэнт Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік — суровы прафесар гэтай акадэміі. Падчас сваіх падарожжаў ім давядзецца ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе, а таксама выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай[6].

«Авантуры студыёзуса Вырвіча» абрана «Кнігай года — 2015» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр)[7].

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Вокладка кнігі «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»
Вокладка кнігі «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Трэцяя кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2014 годзе, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда».

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Вокладка кнігі «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»
Вокладка кнігі «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Чацвёртая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2017 годзе, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда».

Першапачаткова раман часткова быў надрукаваны ў трох нумарах часопіса «Полымя» — №8, 9, 10 за 2015 год. Затым раман быў цалкам выдадзены ў электронным фармаце ў выдавецтва «Янушкевіч» у 2016 годзе.

Падзеі напачатку рамана адбываюцца ў Францыі, а затым пераносяцца ў Беларусь. Галоўныя героі шукаюць спосаб выжыць ў падводнай лодцы, выратоўваць на судзе Саламею Лёднік, б’юцца з Германам Ватманам, працуюць як двайныя агенты і на канфэдратаў, і на караля. Апроч усяго, ізноў сваю ролю сыграе карона святога Альфрэда. А ў канцы Пранціш Вырвіч нарэшце становіцца шчаслівым — ён нарэшце бярэ шлюб, які ізноў робіцца новай авантурай[8].

«Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» у 2017 годзе адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі «Найлепшы празаічны твор».

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Вокладка кнігі «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»
Вокладка кнігі «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»

Пятая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2019 годзе, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда»[9].

Першапачаткова ўрывак з рамана друкаваўся ў часопісе «Полымя» ў 2018-м[10][11]. Урывак з яшчэ неапублікаванай пятай кнігі стаў тэкстам «Агульнанацыянальнай дыктоўкі», якая прайшла 2 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі[12].

Падзеі адбываюцца ў час пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Негледзячы на тое, што Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі (якая дзейнічае пад патранажам караля), яму не пазбегнуць непрыемнасцей. Галоўныя героі ўцягнуты ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, які пайшоў па стопах бацькі. Бандзе Чорнага Доктара давядзецца разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка — панны Праксэды. Герояў апынуцца ў сутарэннях Ашмянскага замка, палётаюць на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, трапяць у снежная лавіна ў Татрах, пагасцююць ў Пацучынага Караля і апынуцца ў жалезная клетцы ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл.

Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі

Шостая кніга гепталогіі. Выдадзена ў 2020 годзе, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда»[13].

Падзеі адбываецца ў XVIII стагодзі. Шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка ўцягваюць у палітычныя інтрыгі апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай. Героі абараняюць камень з кароны Карла Вялікага, вандруюць па падземнай рацэ, ажыўляюць механічнага шахматыста, удзельнічаюць у страшнай гульні Святога Пятра і пазнаёміцца з Чорнай Меланхоліяй.

Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага

Сёмая, заключная кніга гепталогіі.

Першапачаткова ўрывак з рамана друкаваўся ў часопісе «Полымя» ў 2022-м годзе (№ 8—10)[1][14].

Пераклады на рускую мову

Пераклад твора на рускую мову здейсніў Павел Ляхновіч.

Узнагароды

Прэзентацыя трэцяй кнігі «Авантур Пранціша Вырвіча». Злева направа: А. Мальдзіс, Г. Бутырчык, Л. Рублеўская, Г. Кісліцына, Д.с Марціновіч, А. Карлюкевіч

Экранізацыя

Летам 2018 года «Беларусьфільм» анансаваў пачатак здымак фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча» паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», першай кнізе з серыі[17]. Кастынг на галоўныя ролі завершыўся ў кастрычніку[18]. Дыялогі ў фільму будуць гучаць на рускай мове з далейшай мэтай прадаць кіно ў Расію і паказу на кінафестывалях[19]. Для паказу ў беларускіх кінатэатрах фільм будзе прадубляваны на беларускай мове, дзякуючы чаму поўнаэкранная версія пойдзе на беларускай. Да здымання прыступілі 18 лютага, у гэты дзень была ўрачыста разбітая талерка з імёнамі здымачанай групы[17]. Праца над карцінай завершылася ў снежні 2019 года[17][19].

Адмыслова для здымак быў створаны танк на паравым рухавіку[20], які апісваецца ў кнізе як «жалезная чарапаха», танк паводле чарцяжаў Леанарда да Вінчы. Здыманне праходзіла у гістарычных лакацыях Беларусі — у Мірскім, Нясвіжскім і Лідскім замках[21], у Смалявічах, Снове, Бабруйску, Гальшанах[22].

Адлюстраванне вобразу і кнігі ў культуры

Кнігу ўзгадвае ў сваёй дзённікавай прозе «Заўтра была адліга—2»[K 1] Віктар Шніп:

«2.12.2014. Удзельнічаў у прэзентацыі трэцяй кнігі „Авантуры Пранціша Вырвіча“ Людмілы Рублеўскай. Дзякуючы Ярашу Малішэўскаму і ягоным музычным інструментам у „Кніжным салоне“ быў створаны антураж XVIII стагоддзя, і я праз некалькі хвілін забыўся, што на вуліцы мароз і вечар. У імпрэзе ўдзельнічалі Адам Мальдзіс, Алесь Карлюкевіч, Ганна Запартыка, Ганна Кісліцына, Ганна Бутырчык, Дзяніс Марціновіч, Андрэй Жвалеўскі, Алег Грушэцкі, Наста Грышчук, Ксенія Шталянкова, дырэктар „Кніжнага салона“ Ала Зміёва. Падчас прэзентацыі адбыўся віртуальны кастынг на ролі галоўных герояў „Авантур“. Большасць прысутных выказалася за тое, каб у цыкла пра прыгоды Вырвіча быў працяг. Прапаноўвалі пазбавіцца ад жонак і нявест галоўных герояў рознымі садысцкімі спосабамі. Адаслаць герояў у Рым, Амерыку, Афрыку. Зрабіць сенатарамі, піратамі, вандроўнікамі. На працягу ўсёй прэзентацыі я адчуваў няёмкасць з-за таго, што некаторым Людміліным чытачам давялося стаяць больш за дзве гадзіны, бо, на жаль, у кнігарні ім не хапіла крэслаў…»[23].

Рэцэнзіі

Літаратура

Заўвагі

  1. Упершыню апублікавана ў часопісе Полымя № 5—7, 2015 год

Зноскі

  1. 1 2 Грушэцкі А.. Шляхціц Вырвіч завяршыў свае прыгоды (нявызн.). Новы Час (18 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022. Праверана 19 кастрычніка 2022.
  2. 1 2 Топ-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома “Звязда” (нявызн.). Звязда (5 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 5 сакавіка 2016.
  3. 1 2 Бязлепкіна А.. Шкаляр і алхімік супраць постмадэрнізму (нявызн.) (недаступная спасылка). Звязда. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2012. Праверана 20 снежня 2012.
  4. Прэзентацыя новай кнігі Людмілы Рублеўскай — 24 студзеня (нявызн.). Саюз беларускіх пісьменнікаў. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 29 лістапада 2014.
  5. 1 2 Пра кнігу (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 17 лістапада 2014.
  6. Авантуры студыёзуса Вырвіча (нявызн.). LiveLib. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2014. Праверана 17 лістапада 2014.
  7. 1 2 ПЭН-цэнтр абраў пераможцаў першай прэміі “Кнігі года” (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2015. Праверана 28 мая 2015.
  8. Весялуха М.. Экслібрыс «Звязды». Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата (нявызн.). Звязда (27 студзеня 2017). Праверана 19 лютага 2017.
  9. Грушэцкі А.. Цікавосткі на XXVI Міжнароднай кніжнай выставе (нявызн.). Новы Час (5 лютага 2019). Праверана 19 лютага 2019.
  10. Рублеўская Л.. Пранціш Вырвіч вяртаецца! Пятая кніга “Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара” (нявызн.). Сайт пісьменніцы Людмілы Рублеўскай (26 ліпеня 2018). Праверана 19 лютага 2019.
  11. Авантуры Вырвіча з банды чорнага доктара (нявызн.). Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (29 кастрычніка 2018). Праверана 29 снежня 2018.
  12. Брушко Д.. У некалькіх месцах хацелася падглядзець, як правільна пісаць”. Як прайшла “Агульная дыктоўка (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (2 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  13. Шыцька Я. [https://zviazda.by/be/news/20191223/1577086326-yuliya-dashkevich-u-kozhnaga-vydavectva-yosc-svaya-nisha-u-yakoy-hochacca У кожнага выдавецтва ёсць свая ніша, у якой хочацца развівацца] // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: 13 снежня 2019. — В. 5054. — № 48. — С. 10.
  14. Берлеж М.. Надрукавана ў «Полымі»: Жнівеньскі нумар (нявызн.). Звязда (16 жніўня 2022). Праверана 22 верасня 2022.
  15. Цімошык Л. СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.
  16. Культавы Станкевіч, нобелеўская Алексіевіч, народны Быкаў. Топ-10 найлепшых кніг часоў беларускай незалежнасці (нявызн.). Onliner.by (5 лютага 2019). Праверана 5 лютага 2019.
  17. 1 2 3 Грушэцкі А.. Пачаліся здымкі фільма пра прыгоды Пранціша Вырвіча (нявызн.). Новы Час (19 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.
  18. Папова В.. На «Беларусьфильме» продолжаются кастинги к фильму «Авантюры Прантиша Вырвича»(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (2 кастрычніка 2018). Праверана 29 студзеня 2019.
  19. 1 2 Леановіч Ю.. На “Беларусьфильме” началась работа над “Авантюрами Прантиша Вырвича” по роману Людмилы Рублевской(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (18 жніўня 2018). Праверана 29 студзеня 2019.
  20. Лукашэвіч В.. Танк (нявызн.). youtube (15 лістапада 2018). Праверана 29 студзеня 2019.
  21. Панкратава Н.. Авантуры не аднаго дня (нявызн.). Культура (16 сакавіка 2019). Праверана 20 сакавіка 2019.
  22. Молакава В.. У сутарэннях гісторыі і фантазій (нявызн.). Культура (16 сакавіка 2019). Праверана 20 сакавіка 2019.
  23. Шніп, В. А. Заўтра была адліга—2 // Полымя : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 96.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Творы Людмілы Рублеўскай
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта