wd wp Пошук:

Сноў

Сноў[1] (трансліт.: Snoŭ, руск.: Снов) — аграгарадок (да 2008 г. — вёска)[2] у Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтр сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 2567 чал. (2001). Знаходзіцца за 30 км на захад ад Нясвіжа, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Мінск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясвіж — Баранавічы.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478[3] г. Пад 1529 годам ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

Палац Рдултоўскіх. Н. Орда, XIX ст.

У пачатку XVII ст. Сноў перайшоў у валоданне Я. Пратасевіча, потым — роду Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут з’явілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 дзейнічаў касцёл.

З 1767 года ў Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. У часы Барскай канфедэрацыі (17681772) мястэчка спазнала значныя разбурэнні. 15 верасня 1785 года тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Навагрудскага павета. У вайну 1812 года 9 лістапада тут адбыўся бой французскай дывізіі Я. Дамброўскага з рускімі казакамі. У 1827 г. у мястэчку пабудавалі палац, у 1836 г. у Ніжнім Снове — бровар.

У 1854 г. Сноў перайшоў ад Рдултоўскіх ва ўласнасць баронаў Гарцінгаў, якім належаў да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 г. Станам на 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Пасля падаўлення Студзеньскаг паўстання 1863—1864 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891), капліца, у Дольным Снове (да 1939 г. таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польшчы, дзе стаў цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У гэты час мястэчка стала цэнтрам штабаў двух памежных структураў Польскай рэспублікі: палка Корпуса аховы памежжа «Сноў» і батальёна Корпуса аховы памежжа «Сноў».

У 1939 г. Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 снежня 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета Нясвіжскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, бальніца. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 год у вёсцы было 1157 двароў.

Цэнтральная плошча Снова

Насельніцтва

Інфраструктура

У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Турыстычная інфармацыя

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Несвижского районного Совета депутатов от 24.01.2008 № 39 «О преобразовании деревень Несвижского района в агрогородки»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. Snów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 937.
  6. Вольга Князева. Сноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 373.
  7. БнлЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Сноў
Катэгорыя·Сноўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак