wd wp Пошук:

Старажытнарымская рэлігія

Гісторыя Старажытнага Рыма

Заснаванне Рыма
Царскі перыяд
Сем цароў Рыма

Рэспубліка
Ранняя Рэспубліка
Пунічныя войны
і экспансія на Усходзе

Саюзніцкая вайна
Грамадзянская вайна 83—82 да н.э.
Змова Катыліны
Першы трыумвірат
Грамадзянская вайна 49—45 да н.э.
Другі трыумвірат

Імперыя
Спіс імператараў
Прынцыпат
Дынастыя Юліяў-Клаўдзіяў
Дынастыя Флавіяў
Дынастыя Антанінаў
Дынастыя Севераў
Крызіс III стагоддзя
Дамінат
Заходняя Рымская імперыя

Як і старажытнагрэчаская рэлігія, рымская рэлігія не мела адзінай арганізацыі і вучэння, а складалася з культаў разнастайных багоў. Рэлігійныя абрады, звязаныя з жыццём сям’і ці з хатнімі і прыватнымі справамі, здзяйсняў сам бацька сям’і. У вёсцы яго мог замяніць валодаўшы асаблівымі паўнамоцтвамі кіраўнік маёнтка. Афіцыйныя дзяржаўныя абрады спраўляліся асобнымі носьбітамі вышэйшай улады - спачатку царом праз так званых жрэчаскімі царамі, потым консуламі і прэтарамі, у крытычныя моманты - дыктатарам. Пры гэтым імператар, сумясціўшы ў сабе функцыю Вялікага пантыфіка, звычайна сваіх ініцыятыў не выказваў.

Інстытут жоацоў ўвёў згодна з традыцыяй Нума Пампілій. Пры гэтым рымскія жрэчаскія калегіі не былі замкнёнай кастай - доступ да іх быў адчынены праз грамадскую дзейнасць. Так, напрыклад сан аўгура мелі Цыцэрон і Пліній Малодшы, а напрыклад Цэзар і Нерон у пачатку кар’еры былі фламінамі. Значную ролю мела калегія фецыялаў, якая кіравала сакральным рытуалам абвяшчэння вайны і часткова курыравала рымскую дыпламатыю. Вялікую ролю гуляла таксама калегія вясталак.

Пантэон

Боскае апавяданне было больш важныя у грэчаскай сістэме рэлігшійнай веры, чым у рымлян, для якіх першаснымі былі рытуал і культ. Хаця рымская рэлігіяне была заснавана на свяшчэнным пісанні і яго тлумачэнні, святарская літаратура была адной з самых ранніх форм лацінскай літаратуры. Кнігі (Libri) і каментарыі (Comentarii) калегіі пантыфікаў і аўгураў утрымлівалі рэлігійныя працэдуры, малітвы, пастановы і меркаванні паводле пунктаў рэлігійнага закона. Хаця прынамсі асобныя з гэтых матэрыялаў былі дасягальнымі для канультацый рымскаму сенату, часта яны былі occultum genus litterarum - загадкавай формай літаратуры, да якой мелі доступ толькі жрацы. Прароцтвы, якія тычыліся сусветнай гісторыі і лёса Рыма, выпадкова былі знойдзены ў цьмяных кнігах Сівіл, якія, згодна з легендай былі набыты Тарквініям Ганарлівым у канцы VI стагоддзя да нашай эры ў куманскіх Сівіл. Асобныя аспекты архаічнай рымскай рэлігіі былі запісаны ў страчаных багаслоўскіх працыах вучонага I стагоддзя данашай эры Марка Тэрэнцыя Варона, і цяпер вядомы з прац іншых классічных і хрысціянскіх аўтараў. Рымскі пантэон мае шмат аналагаў грэчаскіх багоў і багінь, ёсць і свае ўласныя боствы і ніжэйшыя духі. Асабліва шануемыя богі зваліся «бацькамі» («patres»), ніжэйшыя - «famuli divi» і «virgenes divi». Боскае права («fas») не змешвалася з чалавечым («ius»). Ніжэйшыя боствы («numina») існавалі ў рымлян ўжо верагодна ў раннюю эпоху. У грэчаскіх кнігах «Індзігаментах» пералічваюцца богі сяўбы, вырастання сямян, цвяцення і паспявання, жніва каласоў, шлюба, зачацця, развіцця зародка, нараджэння немаўля, яго першага крыка, выхада на прагулку, вяртання дамоўі г. д., у сувязі з чым першапачаткова ў асобных багоў пол не быў фіксаваным (пар. Палес, Фаўн - Фаўна, Памона - Памон). З масы нуміонаў вылучылася трыяда рымскага пантэона - Юпітэр, Марс і Квірын, у якой адлюстравалась трохчленнасць грамадзянскіх функцый - адпаведна рэлігійна-жрэчаская, ваенная і гаспадарчая. З прыпісваемага Нуме Пампілію календара свят і спіса прызначных ім фламінаў, са згадвання старажытных свяцілішч вядома аб існаванні культаў Вулкана, Палатуі, Фурыны, Флоры, Карменты, Цэрэры, Памоны, Валупіі і інш. Прыкладна тады ж былі падвоены калегіі луперкаў і саліяў. З’явіліся культы саслоўяў (Няптун, Дыяскуры у патрыцыяў, Цэрэра і Лібер у плебса) і асобныя родавыя культы (у Карнэліяў, Эміліяў, Клаўдзіяў і магчыма ў іншых), групаваўшыхся вакол Весты, лараў і пенатаў. Існавалі таксама і культы вясковых абшчын

Рымская міфалогія

Асноўны артыкул: Рымская міфалогія

Рымская міфалогія ўяўляе з сабе сукупнасць традыцыйных гісорый, якія адносяца да легендарнага ўзнікнення рыма і яго рэлігійнай сістэме, прыведзеных у літаратуры і выяўленчым мастацтве рымлян. Тэрмін «рымская міфалогія» можа таксама адносіцца таксама і к сучаснаму вывучэнню гэтых уяўленняў, а таксама да матэрыялаў з іншых культур любога перыяда, у якіх разглядаюцца рымская літаратура і мастацтва. Рымляне звычайна трактавалі гэтыя традыцыйныя апавяданні як гітсарычныя, нават калі яны ўтрымлівалі цуды, ці элементы звышнаруральнасці. Апавяданні чата звязаны з палітыкай і мараллю і з тым, як асабістая недатыкальнасць чалавека суадносіцца з яго адказасцю перад грамадствам і Рымскай дзяржавай. Важнай тэмай быў гераізм. Калі апавяданне тычылася рымскай рэлігійнай практыкі, яно больш было звязана з рытуаламі, прадказаннямі і грамадскімі інстытутамі, чым з тэалогіяй і касмагоніяй.

Богі і персанажы рымскай рэлігіі

Найстаражытнейшыя богі

Першае пакаленне - богі пазычаны з грэчаскай рэлігіі (згодна з Гігінам)

Дзеці Імглы

Дзеці Этара і Дзіес

Дзеці Этара і Целус

Другое пакаленне багоў

Дзеці Каелума і Целус

дзеці Мара і Целус

Малодшыя тытаны

Трэцяе пакаленне

Галоўныя богі - дзеці Сатурна і Опс (гл. Савет багоў)

Чацвёртае пакаленне (дзеці Юпітэра)

Іншыя богі

Запазычаныя богі

Прыняцце мясцовых багоў адбывалася ўвесь час, паколкі рымскаядзяржавазаваёўвала навакольныя тэрыторыі. Рымляне звычайна аказвалі мясцовым багам заваяванай тэрыторыі тую ж павагу, што і багам рымскай дзяржаўнай рэлігіі. У дадатак да Дыяскураў, заваяваныя паселішчы Італіі ўнеслі свой уклад у рымскі пантэон у выглядзе Дыяны, Мінервы, Геркулеса, Венеры і багоў меньшага ранга, асобныя з якіх былі італійскімі бажаствамі, іншыя першапачаткова паходзілі з грэчаскай культуры Вялікай Грэцыі. У 203 г. да н.э. культавы аб’ект, увасадляўшы Кібелу, быў прывезены з горада Песінус ва Фрыгіі і з патрэбнымі цырымоніямі вітаўся ў Рыме, за шмат стагоддзяў да таго , як яе тэрыторыя была далучана да Рыма. Два паэта той эпохі, Лукрэцый і Катул, у сярэдзіне прешагасстагоддзя да нашай эры выказвалі непрыхільныя погляды на яе дзікі экстатычны культ.

У асобных выпадках богі ворагаў Рыма былі афіцына запрошаны прайсці праз рытуал эвакацыі, каб заняць сваё месца ў новых свяцілішчах у Рыме.

Абшчыны іншаземцаў (перэгрыны) і адпушчаныя на волю рабы (ліберціны) працягвалі свае рэлігійныя абрады ў межах горада. такім чынам Мітра апынуўся ў Рыме, і яго папулярнасць у рымскай арміі распаўсюдзіла яго культ да такіх далёкіх мясцін, як Рымская Брытанія. Важныя рымскіябогі былі ў вніку атаясамлены з больш антрапаморфнымі грэчаскімі багамі, і разам з німі былі ўпрыняты многія з іх атрыбутаў і міфаў.

Міфічныя заснавальнікі Рыма

Героі рымскіх міфаў

Гераіні рымскіх міфаў

Міфічныя істоты (Паводле Плінія Старэйшага)

Старажытныя рымляне ў сувязі з падабенствам культуры запазычылі ў грэкаў іх міфалогію, г. зн. гісторыю стварэння света

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэлігія ў Старажытным Рыме
Катэгорыя·Рымская міфалогія