wd wp Пошук:

Марк Аўрэлій

Марк Аўрэлій Антанін (лац.: Marcus Aurelius Antoninus; 26 красавіка 121, Рым — 17 сакавіка 180, Віндабона) — рымскі імператар (161180) з дынастыі Антанінаў, філосаф, прадстаўнік позняга стаіцызму, паслядоўнік Эпіктета.

Раннія гады

Марк Аній Вер (пазней пасля першага ўсынаўлення — Марк Аній Катылій Север, а пасля другога — Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар), сын Марка Анія Вера і Даміцыі Луцылы, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Марка Аўрэлія, нарадзіўся ў Рыме 26 красавіка 121 года ў сенатарскай сям’і іспанскага паходжання. Дзед Марка Аўрэлія па бацькаўскай лініі (таксама Марк Аній Вер) быў трохразовым консулам (трэці раз абраны ў 126 годзе). Жонка Антаніна Пія — Анія Галерыя Фаўсціна (Фаўсціна Старэйшая) — даводзілася роднай сястрой бацьку Марка Аўрэлія (і адпаведна роднай цёткай самаму Марку Аўрэлію). Марк Аній Вер быў першапачаткова ўсыноўлены трэцім мужам маці імператара Адрыяна — Даміцыі Луцылы Паўліны — Публіем Катыліем Северам (консулам 120 года) і стаў называцца Маркам Аніем Катыліем Северам.

У 139 годзе пасля смерці свайго прыёмнага бацькі ён быў усыноўлены імператарам Антанінам Піем і стаў звацца Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар. Марк Аўрэлій атрымаў выдатную адукацыю.

Яшчэ пры жыцці Адрыяна Марк Аўрэлій, нягледзячы на свой юны ўзрост, быў прызначаны ў квестары, а праз паўгода пасля смерці Адрыяна ўступіў на пасаду квестара (5 снежня 138 года) і пачаў займацца адміністрацыйнай дзейнасцю.

У тым жа годзе ён быў заручаны з Аніяй Галерыяй Фаўсцінай, дачкой імператара Антаніна Пія, пераемніка Адрыяна на прастоле. Ад шлюбу з ёй Марк Аўрэлій меў дзяцей: Анію Аўрэлію Галерыю Луцылу, Анію Аўрэлію Галерыю Фаўсціну, Элія Антаніна, Элія Адрыяна, Даміцыю Фаўсціну, Фадылу, Карніфіцыю, Комада (будучага імператара), Ціта Аўрэлія Фульвія Антаніна, Элія Аўрэлія, Марка Анія Вера Цэзара, Вібію Аўрэлію Сабіну. Большасць дзяцей Марка Аўрэлія памерлі ў дзіцячым узросце, да сталых гадоў дажылі толькі Комад, Луцыла, Фаўсціна і Сабіна.

Ён быў прызначаны Піем у консулы на 140 год і абвешчаны цэзарам. У 145 годзе абвешчаны консулам другі раз, разам з Піем.

У 25 лёт пачаў займацца філасофіяй; галоўным настаўнікам Марка Аўрэлія быў Квінт Юній Рустык. Маюцца звесткі і пра іншых філосафаў, выкліканых для яго ў Рым. Кіраўніком Марка Аўрэлія ў вывучэнні грамадзянскага права быў знакаміты юрыст Луцый Валузій Мецыян.

1 студзеня 161 года Марк уступіў у сваё трэцяе консульства разам з прыёмным братам. У сакавіку таго ж года сканаў імператар Антанін Пій і пачалося сумеснае кіраванне Марка Аўрэлія з Луцыем Верам, якое доўжылася да смерці Луцыя ў студзені 169 года, пасля чаго Марк Аўрэлій кіраваў аднаасобна.

Кіраванне

Марк Аўрэлій шмат чаму навучыўся ў свайго прыёмнага бацькі Антаніна Пія. Падобна яму, Марк Аўрэлій усяляк падкрэсліваў сваю павагу да сената як установы і да сенатараў як членаў гэтай установы.

Вялікую ўвагу Марк Аўрэлій надаваў судаводству. Агульны кірунак яго дзейнасці ў вобласці права: «не столькі ўводзіў новаўвядзенні, колькі аднаўляў старадаўняе права». У Афінах ён заснаваў чатыры кафедры філасофіі — для кожнага з пануючых у яго час філасофскіх кірункаў — акадэмічнага, перыпатэтычнага, стаічнага, эпікурэйскага. Прафесары знаходзіліся на дзяржаўным утрыманні.

Аўрэлію, які не меў ваяўнічага характара, даводзілася шмат разоў удзельнічаць у ваенных дзеяннях.

Парфяне ўварваліся ў рымскія ўладанні адразу ж пасля смерці Антаніна Пія і ў дзвюх бітвах нанеслі паражэнне рымлянам. Рымская імперыя склала мір з Парфіяй у 166 годзе. У тым жа годзе германскія плямёны ўварваліся ў рымскія ўладанні на Дунаі. Імператары-суправіцелі выступілі ў паход супраць варвараў. Яшчэ не была скончана вайна з германцамі і сарматамі, як пачаліся хваляванні ў Паўночным Егіпце (172).

У 178 г. Марк Аўрэлій узначаліў паход супраць германцаў, і яму атрымалася дамагчыся вялікіх поспехаў, але рымскія войскі нагнала эпідэмія чумы. 17 сакавіка 180 года Марк Аўрэлій сканаў ад чумы ў Віндабоне на Дунаі (сучасная Вена). Пасля смерці Марк Аўрэлій быў афіцыйна абагаўлёны. Час яго кіравання лічыцца ў антычнай гістарычнай традыцыі залатым векам. Марка Аўрэлія завуць «філосафам на троне». Ён вызнаваў прынцыпы стаіцызму, і галоўнае ў яго цыдулках — этычнае вучэнне, ацэнка жыцця з філасофска-маральнага боку і саветы, як да яе адносіцца.

Філасофія

Асноўны артыкул: Развагі пра самога сябе

Конная статуя Марка Аўрэлія (знойдзена ў эпоху Адраджэння і ўзведзена на рымскім Капітоліі).
Бюст Palazzo Nuova — Капіталійскага музея ў Рыме

Марк Аўрэлій пакінуў філасофскія запісы — 12 напісаных на грэчаскай мове «кніг», якім звычайна прыпісваюць агульную назву «Развагі пра самога сябе». Настаўнікам філасофіі Марка Аўрэлія быў Максім Клаўдзій.

У цэнтры яго антыматэрыялістычнага вучэння стаіць частковае ўладанне чалавекам сваім целам, душой і духам, носьбітам якіх з’яўляецца набожная і мужная асоба, якае кіруе розумам — уладарка (праўда, толькі над духам), выхавальнік пачуцця абавязку і прыстанак дапытлівага сумлення. Пасродкам духу ўсе людзі бяруць удзел у боскім і гэтым ствараюць ідэйную агульнасць, якая пераадольвае ўсе абмежаванні. У асобе Марка Аўрэлія трагічна спалучаліся мужнасць і расчараванасць.

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Ян Пятроўскі.

Адлюстраванне ў кіно

Адлюстраванне Марка Аўрэлія ўвасоблена Рычардам Харысам у фільме Рыдлі Скота «Гладыятар» і Алекам Гінесам у фільме «Падзенне Рымскай імперыі».

Знакамітыя сучаснікі

Зноскі

  1. 1 2 3 Любкер Ф. Antoninus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 107.
  2. Марк-Аврелий, Антонин // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 15. — С. 201.

Літаратура

Тэксты і пераклады

Даследаванні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Рымскія імператары II стагоддзя
Катэгорыя·Філосафы Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Памерлі ў 180 годзе
Катэгорыя·Познія стоікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Дынастыя Антанінаў
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы II стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 121 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Дынастыя Антанінаў
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка