Марк Ульпій Нерва Траян, больш вядомы як Траян (лац.: Marcus Ulpius Nerva Traianus; па нараджэнні Марк Ульпій Траян, лац.: Marcus Ulpius Traianus; 53 — 117): рымскі імператар (98—117).
Быў выдатным ваеначальнікам, і Рымская імперыя пры ім дасягнула сваіх найбольшых памераў. Лічыўся ўзорам імператара, і новых імператараў да перыяду позняй антычнасці віталі фразай «Будзь шчаслівейшым за Аўгуста і лепшым за Траяна!» Узорам яго будаўнічай дзейнасці ў Рыме служыць мемарыяльны Форум Траяна з калонай, збудаванай Апаладорам Дамаскім. Загінуў у паходзе супраць парфянаў.
Сын Марка Ульпія Траяна і Марцыі, прыйманы сын Нервы. У сваім відзе свядома следаваў старажытнарымскай модзе, уведзенай Аўгустам. Існуе шмат скульптурных партрэтаў Траяна[8].