wd wp Пошук:

Старажытнарымскія цары

Гісторыя Старажытнага Рыма

Заснаванне Рыма
Царскі перыяд
Сем цароў Рыма

Рэспубліка
Ранняя Рэспубліка
Пунічныя войны
і экспансія на Усходзе

Саюзніцкая вайна
Грамадзянская вайна 83—82 да н.э.
Змова Катыліны
Першы трыумвірат
Грамадзянская вайна 49—45 да н.э.
Другі трыумвірат

Імперыя
Спіс імператараў
Прынцыпат
Дынастыя Юліяў-Клаўдзіяў
Дынастыя Флавіяў
Дынастыя Антанінаў
Дынастыя Севераў
Крызіс III стагоддзя
Дамінат
Заходняя Рымская імперыя

Старажытнарымскія цары — легендарныя і напаўлегендарныя кіраўнікі Старажытнага Рыма ў дарэспубліканскі перыяд, якія сумяшчалі найвышэйшую дзяржаўную ўладу з першасвятарствам. Першым з іх называлі паўбога Ромула, заснавальніка горада. Усяго традыцыйны спіс, вядомы ад рымскіх гісторыкаў, уключае сем цароў:

ЦарГады пры ўладзе
Ромул(753 — 716 да н. э.)
Нума Пампілій(715 — 674 да н. э.)
Тул Гастылій(673 — 642 да н. э.)
Анк Марцый(642 — 617 да н. э.)
Луцый Тарквіній Прыск(616 — 579 да н. э.)
Сервій Тулій(578 — 535 да н. э.)
Луцый Тарквіній Ганарлівы(535 — 509 да н. э.)

Супраць Тарквінія Ганарлівага, паводле рымскіх гісторыкаў, паднялося паўстанне, цар і яго сыны былі выгнаныя, а ў Рыме ўсталявалася рэспубліка.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя старажытнага Рыма
Катэгорыя·Старажытнарымскія цары