.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ціт Флавій Веспасіян (лац.: Titus Flavius Vespasianus; 9 — 79) — рымскі імператар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.
Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям’і. У часы імператарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах Клаўдзіі і Нероне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасля яго забойства — Атону. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імператарамі.[6]