Крон, Кро́нас (стар.-грэч.: Κρόνος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [5]— тытан, малодшы сын бога Урана (неба) і багіні Геі (зямлі). Першапачаткова — бог земляробства, пазней, у эліністычны перыяд атаясамляўся з богам, які персаніфікаваў час, Хронасам (стар.-грэч.: Χρόνος — час).