wd wp Пошук:

Другі трыумвірат

Гісторыя Старажытнага Рыма

Заснаванне Рыма
Царскі перыяд
Сем цароў Рыма

Рэспубліка
Ранняя Рэспубліка
Пунічныя войны
і экспансія на Усходзе

Саюзніцкая вайна
Грамадзянская вайна 83—82 да н.э.
Змова Катыліны
Першы трыумвірат
Грамадзянская вайна 49—45 да н.э.
Другі трыумвірат

Імперыя
Спіс імператараў
Прынцыпат
Дынастыя Юліяў-Клаўдзіяў
Дынастыя Флавіяў
Дынастыя Антанінаў
Дынастыя Севераў
Крызіс III стагоддзя
Дамінат
Заходняя Рымская імперыя

[Трыумвірат](/Трыумвірат "Трыумвірат") — У гады падзення рымскай рэспублікі ўлада двойчы пераходзіла ад сената і магістратаў да тройкі людзей (дзе кожны раз трэці ўдзельнік быў слабейшы за двух асноўных супернікаў).

У кастрычніку 43 г. да н.э. Марк Антоній, Актавіян і Марк Эмілій Лепід, якія аб’ядналіся супраць забойцаў Юлія Цэзара — Марка Юнія Брута і Гая Лонгіна Касія, у суправаджэнні войскаў, сустрэліся на рацэ Рэно каля горада Баноніі ў Паўночнай Італіі і заключылі пагадненне, вядомае пад назвай другога трыумвірата.

Гэты саюз праіснаваў з 43 па 36 г. (фармальна да 31 да н.э.), і быў, у адрозненне ад Першага Трыумвірата, зацверджаны каміцыямі, і трыумвіры атрымалі надзвычайныя паўнамоцтвы «для вырашэння дзяржаўных спраў». Такім чынам, другі трыумвірат быў не проста пагадненнем прыватных асоб (як першы), а публічна-прававым органам (звычайна яго адносяць да экстраардынарных магістратур). Сваю ўладу яны выкарыстоўвалі для размеркавання паміж сабой правінцый і арганізацыі праскрыпцый супраць палітычных праціўнікаў. Пасля бітвы пры Філіпах (42 г. да н.э.) Лепід атрымаў пры падзеле правінцый толькі Афрыку, а ў 36 г. да н.э., пасля перамогі Актавіяна над Секстам Пампеем быў цалкам адхілены ад дзяржаўных спраў.

Распаўся саюз у выніку супярэчнасцей паміж трыумвірамі, галоўным чынам паміж Актавіянам і Маркам Антоніем, што прывяло ў 31 г. да н.э. да новай кровапралітнай грамадзянскай вайны. У бітве ля мыса Акцый 2 верасня 31 г. да н.э. палкаводзец Актавіяна Агрыпа нанёс Антонію вырашальнае паражэнне. У 30 г. да н.э., пасля самагубства Антонія і яго апошняй жонкі, егіпецкай царыцы Клеапатры VII Актавіян застаўся аднаасобным уладаром Рымскай імперыі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·I стагоддзе да н.э.
Катэгорыя·Палітыка Старажытнага Рыма
Катэгорыя·43 да н.э.