wd wp Пошук:

Кнігі Сівіл

Кумская сівіла, з якой звязваюць з’яўленне Сівіліных кніг (фрэска Мікеланджэла, Сіксцінская капэла)

Кнігі Сівіл — назва некалькіх антычных вершаваных зборнікаў, напісаных гекзаметрам на старажытнагрэчаскай мове, якія, як лічылі, ўтрымлівалі вымаўленыя сівіламі прароцтвы. Дашэдшы да нашых дзён зборнік утрымлівае каля 4000 вершаў, якія складаюць 14 песень і напісаных у II стагоддзі да н.э. — IV н.э.

Першыя «Кнігі Сівіл»

З’яўленне кніг у Рыме легенда, вылажаная Варонам, звязвае з часам Тарквінія Гордага[1]. Ціт Лівій гэтую лягенду не прыводзіць.

Згодна з гэтым апавяданнем, прадказанні першапачаткова складалі дзевяць кніг. Згодна з паведамленнем Дыянісія Галікарнаскага[2], нейкая старая, прыбыўшы ў Рым, прапанавала цару Тарквінію Гордаму набыць гэтыя кнігі за вялікую цану (па Варону за 300 залатых філіпаў)[3]; тут цікава тое, што манеты названыя ў гонар цара, жыўшага на два стагоддзі пазней).

Калі цар адмовіўся, старая спаліла тры з іх. Потым яна прапанавала яму набыць астатнія шэсць за тую ж цану і, зноў атрымаўшы адмову (цар палічыў яе вар’яткай), спаліла яшчэ тры кнігі. Тады цар паслухаўшыся аўгураў набыў ацалелыя кнігі за першапачатковую цану і прызначыў двух чалавек (дуўмвіраў), даручыўшы ім ахову кніг. Дыён Касій разам з выкладзеным варыянтам (тры з дзевяці кніг захаваліся) прыводзіць варыянт, згодна з якім кніг першапачаткова было тры, але две з іх згарэлі.

Кнігі захоўваліся ў каменным яшчыке пад скляпеннем храма Юпітэра Капіталійскага і былі таемнымі[4]. Для зварота да іх патрабавалася спецыяльная пастанова сената.

Дыянісій апавядае, што дуўмвір Марк Атылій быў пакараны за ненабожнасць падчас разгляду кніг[5]: Тарквіній загадаў зашыць Атылія ў мех з бычай шкуры і кінуць у мора (згодна з Валерыем Максімам), Атылій быў пакараны за тое, што даў перапісаць гэтую кнігу нейкаму Пятронію Сабіну[6]; Дыён Касій таксама згадвае подкуп і спосаб казні, які пазней прымяняўся да бацьказабойцаў[7].

Антычныя гісторыкі згадваюць шэраг выпадкаў зварота да кніг:

З-за страты кніг Ціта Лівія звесткі аб звароце да Сівіліных кніг у другой палове ІІ стагоддзя да н.э. абрывачныя.

Другія «Кнігі Сівіл»

6 ліпеня падчас пажара Капітолія згарэлі і кнігі.

Каб іх аднавіць, адшукалі шмат тэкстаў на Самасе, у Іліёне, Эрытрах, італійскіх калоніях у Афрыке, і жрацам было даручана вызначыць, якія з іх сапраўдныя[49]. У 76 годзе да н.э. у Эрытру былі адпраўлены пасля Публій Габіній, Марк Актацылій іЛуцый Валерый, якія сабралі каля 1000 радкоў[50]; пасля чаго тэкст быў затвержаны калегіяй з 15 чалавек (квіндэцэмвіры).

У апошнія гады Рэспублікі змест Сівіліных кніг стаў прадметам палітычнай барацьбы. Цыцэрон, гаворачы аб іх, лічыць, што «у іх больш мастацтва і стараннасці, чым натхнення і абуджэння», а таксама паказвае на наяўнасць у іх акрастыхоў[51] (аб акрастыхах кажа і Дыянісій).

У 18 годзе да н.э. па загаду Аўгуста іх тэкст быў перагледжаны і перапісаны ўластнаручна квіндэцэмвірамі[59]. Аўгуст, стаўшы ў 12 годзе вялікім пантыфікам, загадаў спаліць прарочаскія кнігі, захаваўшы толькі кнігі сівіл, якія былі памешчаны ў двух пазалочаных скрынях пад храмам Апалона Палацінскага[60] і забараніў захоўваць прыватным асобам прадказанні[61].

У 15 годзе н.э., калі ў Рыме адбылася паводка, сенатар Азіній Гал прапанаваў прапанаваў звярнуцца да Сівіліных кніг, але імператар Тыберый не згадзіўся[62], тлумачачы паводку натуральнымі прычынамі, і прызначыў камісію з 5 сенатараў для назірання за ракой[63].

Акрамя таго, сцвяржалі, што Адрыян даведаўся аб сваёй будучай уладзе з Сівіліных кніг[74]. У Сівіліных кнігах таксама знаходзілі прадказанне аб імператары Пробе[75].

У 405 годзе Стыліхон загадвае спаліць кнігі, што і было выканана; іх лёс аплакаў паэт Рутылій Намацыян[76].

Урыўкі

Цытаты з кніг з’яўляюцца толькі ў творах ІІ стагоддзя н.э.і выклікалі сумненні ў іх праўдзівасці. Флягонт з Трал прыводзіць 70 радкоў з тэкста аракула, які ўтрымлівае акрастых і быў абвешчаны ў 125 годзе да н.э. Верагодна, гэты тэкст аўтэнтычны[77].

Апіан і Паўсаній прыводзяць 5 радкоў з кніг сівілы, якія нібыта заахвоцілі рымлян на вайну з Філіпам V[78]. Паўсаній гаворыць, што землятрус на Родасе быў прадказаны Сівілай[79], а таксама прыводзіць радкі, якія, як мяркуюцца указваюць на паразу афінян каля Эгаспатамаў[80], і вершы, дзе Герафіла кажа аб сабе[81]. Плутарх цытуе радок, якую адносяць да Афін[82], а таксама прозай выкладае радкі аб тым, што стане з сівілай пасля яе смерці[83], і мяркуе, што яна прадказала вывяржэнне Везувія ў 79 годзе[84]. Некалькі радкоў таксама ўтрымлівае твор Дыёна Касія.

Два вялікіх урыўка, якія утрымліваюць вучэнне аб аднабожжы, прыводзяць Феафіл Антыяхійскі[85]. Шэсць невялікіх урыўкаў цытуе Клімент Алекссандрыйскі[86]. Цытаты аб цараванні Сатурна з кнігі ІІІ дашэдшага да нас зборніка прыводзяць Афінагор і Тэртуліан[87]. Таскама мноства ўрыўкаў ёсць у Лактанцыя[88].

Трэція «Кнігі Сівіл»

Зборнік, які дайшоў да нас, складзены, як лічыцца, у эпоху Юстыніяна. Аўтар празаічнага пралога да яго спасылаецца на Лактанцыя. Тэкст кніг (вершаў) I—VII захаваўся толькі ў позніх рукапісах і быў вядомы з часоў Адраджэння (упершыню быў апублікаваны ў 1545 годзе), а песні XI—XIV былі знойдзены А. Маі ў 1817—1829 гадах і апублікаваны ў 1841—1853 гадах.

Сярэднявечныя згадванні

Пракопій Кесарыйскі распявадае, ўто асобныя патрыцыі падчас аблогі готамі Рыма казалі аб прадказанні Сівілы, але сам лічыць, што сэнса прадказанняў да іх здзяйснення зразумець немагчыма[90].

Прадаўжальнік Феафана, апісваючы праўленне Льва V Армяніна (813820 гады), паведамляе, што ён баяўся аднаго прадказання, якое пагражала яму смерцю:

Прарыцанне ж было ў сівіліна і утрымлівалася яно ў кнізе, якая знаходзілася ў царскай бібліятэцы, і знаходзіліся ў гэтай бібліятэцы не адныя аракулы, але і выявы і фігуры будучых цароў. Быў намаляваны там леў і напісана літара хі ад храбта да чэрава яго. а ззаду — нейкі чалавек, з налёту наносіць смяротны ўдар зверу праз хі. Шмат каму паказваў Леў кнігу і прасіў тлумачэнняў, але адзін толькі выконваўшы квестарскія абавязкі растлумачыў прадказанне, што нібыта цар з імянем Леў будзе адданы пакутніцкай смерці ў дзень Раства Хрыстова.[91]

Зноскі

  1. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 1-3; Апіан. Рымская гісторыя І, фр.9; Аўл Гелій. Аттычныя ночы І 19, 2; Лактанцый. Боскія пастанаўленні І 6, 10-11; Сервій. Каментарый да «Энэіды» VI 72; Занара VIII 11 (з II кнігі Дыёна Касія
  2. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 2; Аўл Гелій. Аттычныя ночы І 19, 2
  3. Лактанцый. Боскія пастанаўленні І 6, 10, з Варона; Сервій. Каментарыі да «Энэіды» VII 72
  4. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 5
  5. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 4
  6. Валерый Максім І 1, 13
  7. Занара VII 11 (з ІІ кнігі Дыёна Касія)
  8. Плутарх. Паплікала 21
  9. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці VI 17, 2-3
  10. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ІІІ 10, 6-7 (цытата); Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці Х 2, 3-5.
  11. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці Х 9, 1.
  12. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма IV 25, 3
  13. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма V 13, 5; 14, 4; Дыянісій Галікарнаскі XII 9, 1-2
  14. Ціт Лівій. гісторыя Рыма V 50, 2
  15. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма VII 27, 1
  16. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма Х 8, 2
  17. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма VII 28, 2
  18. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма. Х 31, 8
  19. Ціт Лівій. Гітсорыя Рыма Х 47, 6-7, пра. Арнобій. Супраць язычнікаў VII 47
  20. Валерый Максім І 8, 2; пар. Авідзій. Метамарфозы XV 622—744 (дзе згаданы аракул у Дэльфах)
  21. Аўгусцін. Аб горадзе Божыям ІІІ 17
  22. Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў IV 5, 6-8
  23. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІ 62, 6-11
  24. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 1, 16-19
  25. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 9, 8-10; 10, 1-10
  26. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 36, 6
  27. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІІ 57, 4.6
  28. Занара ІХ 1 (з XV кнігі «Рымскай гісторыі» Дыёна Касія)
  29. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXV 11, 5; пар. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLVII 18, 6 (аб перанясенні гульняў Апалона)
  30. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХІХ 10, 5-8
  31. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма 11, 7-8; 14, 5-14; Апіан. Рымская гісторыя VII, 56; Арнобій. Супраць язычнікаў VII 49-50; Аўрэлій Віктар. Аб славутых людзях 46
  32. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма ХХХІ 12, 9
  33. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXIV 55, 3
  34. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXV 9, 5
  35. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXVI 37, 4
  36. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XXXVII 3, 5
  37. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 19, 4
  38. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 37, 2
  39. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XL 45, 5.
  40. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLI 21, 10.
  41. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLII 2, 6.
  42. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLII 20, 2
  43. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLIII 13, 7
  44. Ціт Лівій. Гісторыя Рыма XLV 16, 6
  45. Ціт Лівій. Гістрыя Рыма, эпітома да кн. XLIX; пар. Аўгустын. Аб горадзе Божыям ІІІ 18
  46. Цыцэрон. Супраць Верэса. Другая сесія IV 108; Валерый Максім І 1, 1
  47. Флягонт з Трал. Дзіўныя гісторыі, фр.10
  48. Граній Ліцыніян XXXV 15
  49. Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці IV 62, 6; Тацыт. Аналы VI 12
  50. Лактанцый. Божаскія пастанаўленні І 6, 14, са спасылкай на Фенестэлу і Варона
  51. Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 111—112
  52. Цыцэрон. Супраць Катыліны ІІІ 9; IV 12; Салюсцій. Аб змове Катыліны 47, 2; Плутарх. Цыцэрон 47, 2; Флор. Рымскія войны IV 1, 8
  53. Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 15, 2-3; Цыцэрон. Ліст да Лентула Спінтэра, ліпень 56 года (Лісты да блізкіх І 7, 4 = ліст “116); Апіан. Рымская гісторыя XI 51; XIV 24
  54. Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 55
  55. Дыён Касій. Рымская гісторыя ХХХІХ 59, 3; 61, 3; 62, 1-3
  56. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLI 14, 4
  57. Цыцэрон. Аб дывінацыі ІІ 110; Святоній. Боскі Юлій 79, 3; Плутарх. Цэзар 60; Апіан. Рымскія войны XIV (Грамадзянскія войны ІІ) 110; Дыён Касій. Рымская гісторыя XLIV 15, 3
  58. Дыён Касій. Рымская гісторыя XLVIII 43, 5
  59. Дыён Касій. Рымская гісторыя LIV 17, 2
  60. Святоній. аўгуст 31, 1
  61. 1 2 Тацыт. Аналы VI 12
  62. Тацыт. Аналы І 72
  63. Дыен Касій. Рымская гісторыя LVII 18, 4-5
  64. Дыён Касій. Рымская гісторыя LVII 18, 4-5
  65. Тацыт. Аналы XV 44
  66. Дыён Касій. Рымская гісторыя. LXII 18, 4
  67. Юлій Капіталін (Гістарыёграфы Аўгустаў). Трое Гардыянаў 26, 2, са спасылкай на гісторыка Корда
  68. Трэбелій Паліон (Гістарыёграфы Аўгустаў). Двое Галіенаў 5, 5
  69. Аўрэлій Віктар. Аб цэзарах 34, 3; Вытрымкі аб жыцці і норавах рымскіх імператараў 34, 4
  70. Флавій Вапіск (Гістарыёграфы Аўгустаў). Аўрэліян 18, 5-20, 8
  71. Засім. Новая гісторыя ІІ 15; Лактанцый, Аб смярцях праследавацеляў 44
  72. Аміан Марцэлін. Рымская гісторыя ХХХІІІ 1, 7, пар. ХХХ 4, 11
  73. Аміан Марцэлін. Рымская гісторыя ХХХІІІ 3, 3
  74. Элій Спартыян (Гістарыёграфы Аўгустаў). Адрыян 2, 8
  75. Флавій Вапіск (Гістарыёграфы Аўгустаў). Тацыт 16, 6
  76. Рутілій Намацыан. Вяртанне на радзіму ІІ 52-60
  77. Артыкул В. Н. Ілюшачкніна і каментарый да пераклада Флягонта (Вестник древней истории. 2001. № 3); Doria L. B. P. Oracoli Sibillini tra Rituali e Propaganda: Studi su Plegonte di Tralles. Napoli, 1983.
  78. Апіан. Рымская гісторыя ІХ 2; Паўсаній Апісанне Элады VII 8, 8
  79. Паўсаній. Апісанне Элады ІІ 7, 1
  80. Паўсаній. Апісанне Элады Х 9, 11
  81. Паўсаній. Апісанне Элады. Х 12, 3
  82. Плутарх. Тэсэй 24
  83. Плутарх. Аб тым, што піфія болей не прарочыць вершамі
  84. Там жа
  85. Феафіл. Да Аўталіка ІІ 3, 31, 36, гл. Книги Сивилл. М., 1996. С. 153—156
  86. Клімент Александрыйскі. Павучанне да язычнікаў 27, 4; 50, 1-3; 62, 1; 77, 2
  87. Афінагор. Прашэнне аб хрысціянах 30; Тэртуліан. Да язчынікаў ІІ 12
  88. Лактанцый. Боскія ўсталяванні І 6, 15-16; 8, 3; 11, 47; 15, 15; ІІ 11, 18; VII 19,2.9; 24, 1,2,6 і інш.; гл. Книги Сивилл. М., 1996. С. 156—157
  89. Аўгусцін. аб градзе Божыям XVIII 23
  90. Пракопій. Готская вайна І 24
  91. Прадаўжальнік Феафана «Жыццяапісанні візантыйскіх цароў» (Кніга І Леў М)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Літаратура Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Сівілы