wd wp Пошук:

Тэлус

Тэлус з чатырма дзяцьмі, якія ўвасабляюць чатыры сезона года, мазаіка, III стагоддзе да н.э., гліптатэка ў Мюнхене.

Тэлус (лац.: Tellus) — старажытнарымскае бажаство маці-зямлі, звалася таксама Tellus Mater і прызывалася ў малітвах разам з Цэрэрай. Адпаведнае мужчынскае бажаство насіла імя Tellumo. Як прадстаўніца зямлі, Тэлус супрацьпастаўлялася Юпітэру, бажаству неба. У клятвах, а таксама ў тых выпадках, калі справа ішла аб касмічнай сукупнасці з’яў прыроды, абодва бажаствы заклікаліся разам. Увасабляе мацярынскае ўлонне зямлі, якое ўсптымае насенне і дае новае жыццё, Тэлус лічылася стваральніцай усяго існага і пераважна перад іншымі багінямі заклікалася як mater; з іншага боку да яе звярталіся як да багіні смерці, так як яна з’яўлялася як-бы агульнай магілай усяго, што страціла жыццё. Акрамя гэтага Тэлус была наладжвальніцай сусветнага парадку, падаўніцай дабрабыту, і апякункай шлюбаў, накшталт грэчаскай Дэметры Законадаўцы. як бажаство зямлі, Тэлус заклікалася падчас землятрусаў. З нагоды пачаўшагася сярод бітвы землятруса ў 268 г., падчас вайны з піцэнамі, консул даў зарок узвесці ў гонар Тэлус храм, які і быў пабудаваны на заходнім схіле Эсквілінскай гары.

З урачыстасцяў, усталяваных у гонар Тэлус, вядомы наступныя:

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Багіні ўрадлівасці
Катэгорыя·Багіня-Маці
Катэгорыя·Багі зямлі
Катэгорыя·Божаствы рымскай міфалогіі
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ