wd wp Пошук:

Рымскія дарогі

Рымская дарога ў Пампеях

Рымскія дарогі (лац.: viae — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўвання войскаў, гандлёвых караванаў і кур’ераў.

Часцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасць хутка перамясціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі з’яўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імперыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.

Першапачаткова дарогі будаваліся ў ваенных мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным развіцці імперыі. Магчыма, у канчатковым выніку развітая сетка дарог толькі спрасціла заваёву рымскіх тэрыторый варварамі. Пасля падзення Рымскай імперыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагоддзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрыты асфальтам.

Найбуйнейшыя рымскія дарогі

Асноўны артыкул: Спіс рымскіх дарог

Асноўныя рымскія дарогі ў Італіі

Афарызмы

«Усе дарогі вядуць у Рым»

Знакамітая прымаўка «Усе дарогі вядуць у Рым»[1][2] мае пад сабой фактычную аснову[3]. Рым быў цэнтрам Імперыі, першыя дарогі злучалі Рым з іншымі буйнымі гарадамі, і менавіта Рым будаваў гэтыя самыя дарогі. Таму падарожнік, які патрапіў на рымскую дарогу, мог бы без вялікіх намаганняў дабрацца да сталіцы старажытнай дзяржавы, не заблукаўшы — трэба было толькі выбіраць на скрыжаваннях самыя шырокія дарогі.

Зноскі

  1. Магчыма, з «Liber parabolarum» французскага тэолага Алана Лільскага — лац.: Mille viae ducunt hominem per saecula Romam. Ці ў Лафантена ў байцы «Le Juge arbitre, l’Hospitalier, et le Solitaire» — «Tous chemins vont à Rome»
  2. Энциклопедический словарь крылатых слов и выражений. Автор-составитель Вадим Серов.
  3. Heinz, 2003, p. 21

Літаратура

Спасылкі

Карты

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Рымскія дарогі