wd wp Пошук:

Нума Пампілій

Ну́ма Пампі́лій (лац.: Numa Pompilius) — другі пасля Ромула цар Старажытнага Рыма канца 8 — пачатку 7 ст. да н.э., з імем якога грэчаскія і рымскія гісторыкі звязвалі правядзенне прававых і рэлігійных рэформ.

Вылучаўся сваёй справядлівасцю, глыбокай набожнасцю і добрым веданнем грамадзянскага права. Разумеючы, што культура народа трымаецца не на ваяўнічасці, а на праве, Нума Пампілій паставіў сваёй задачай змякчыць норавы ваяўнічага племя рымлян і даць яму рэлігійна-маральныя асновы. Сваё панаванне пачаў з заключэння міру з усімі суседнімі плямёнамі, які падтрымліваў на працягу свайго доўгага панавання. Ён заснаваў мноства храмаў і алтароў, павялічыў колькасць багоў, устанавіў простыя, але строга вызначаныя абрады богаслужэння, пастаянныя святы, заснаваў шэраг жрэчаскіх калегій і калегій рамеснікаў.

Паданне прыпісвае Нуме Пампілію рэформу календара, паводле якога год падзяляўся на 12 месяцаў замест былых 10 і складаўся з 355 дзён. У галіне грамадзянскіх рэформ лічыцца першым рымскім царом, які надзяліў жыхароў участкамі зямлі і заахвоціў іх да земляробства. Для падтрымкі гандлю і промыслаў спецыяльна ўвёў культ бога Фідаса як увасабленне сумленнасці ў справах. Легендарная біяграфія Нумы Памцілія надзвычай багата міфамі, якія надавалі яго асобе свяшчэнны аўтарытэт.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лацыа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 753 годзе да н.э.
Катэгорыя·Старажытнарымскія цары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 673 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка