wd wp Пошук:

SPQR

S.P.Q.R. — абрэвіятура лацінскай фразы «Senatus Populus que Romanus» («Сенат і грамадзяне Рыма»), якую малявалі на штандарах рымскіх легіёнаў, і якая выкарыстоўвалася ў Рымскай рэспубліцы і Рымскай імперыі. Была заменена на хрысціянскі знак лабарум Канстанцінам Вялікім[1].

Значэнне абрэвіятуры

Надпіс на Арцы Ціта

Паходжанне

Дакладнае значэнне абрэвіятуры S.P.Q.R., хутчэй за ўсё, мела архаічнае паходжанне нават у часы Старажытнага Рыма. Гэта значыла: падзяка сенату і рымскаму народу.

Усе гэтыя значэнні прыводзяць да наступных варыянтаў расшыфроўкі абрэвіятуры S.P.Q.R.:

Новы Час

У эпоху Адраджэння манаграма была перайначана іншымі гарадамі: SPQV — Венецыя і SPQB — Брусэль[1]. Таксама сустракаюцца: SPQS — у Сіене, SPQO — у Оломоуце.

У наш час выкарыстоўваецца ў гербе горада Рым, таксама намалявана на шматлікіх гарадскіх будынках і люках. У перыяд Рысарджымента дадзеная абрэвіятура стала выкарыстоўвацца ў сімволіцы адроджанай Італьянскай дзяржавы; яе можна сустрэць на італьянскіх плакатах Першай сусветнай вайны.

Беніта Мусаліні часта выкарыстоўваў SPQR для прапаганды свайго рэжыму [2].

У выяўленчым мастацтве

У хрысціянскім мастацтве манаграма сустракаецца ў розных сцэнах Запалу Хрыстовых і для ілюстрацый рымскай гісторыі, паказваючы на прысутнасць рымскіх салдатаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Холл, Джеймс. Словарь сюжетов и символов в искусстве = James Hall; introduction by Kenneth Clark. Dictionary of Subjects and Symbols in Art / Пер. с англ. и вступительная статья А. Майкапара. — М.: «Крон-пресс», 1996. — 656 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-323-01078-6. — С. 647
  2. Italian Fascist.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лацінскія выслоўі
Катэгорыя·Старажытны Рым