wd wp Пошук:

Гней Пампей Вялікі

Запыт «Гней Пампей» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пампей. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.) — рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.

Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 годзе да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) аднаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. у час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паражэнне пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[12]

Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сцвярджэнняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.

Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[13].

Зноскі

  1. http://www.mlahanas.de/Greeks/Bios/Plutarch/Pompey.html
  2. http://www.historyorb.com/people/pompey-the-great
  3. http://en.wikisource.org/wiki/Lives_(Dryden_translation)/Pompey
  4. https://www.britannica.com/biography/Pompey-the-Great
  5. 1 2 3 4 5 Cn. Pompeius (31) Cn. f. Sex. n. Clu. Magnus // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  6. 1 2 3 4 5 Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  7. Н. О. Юлия // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 370.
  8. 1 2 Помпей // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1915. — Т. 18. — С. 576.
  9. Любкер Ф. Pompeii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1079–1085.
  10. Помпей // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIVа. — С. 511–512.
  11. Н. О. Помпей // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIVа. — С. 512.
  12. Скарына Ф.: Творы… С. 185.
  13. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 106 годзе да н.э.
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 48 годзе да н.э.
Катэгорыя·Пампеі (род)
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рымскія консулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня