wd wp Пошук:

Тартар

Та́ртар (стар.-грэч.: Τάρταρος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — найглыбейшая бездань, а таксама яе чароўная персаніфікацыя, якая знаходзіцца пад Аідам, куды пасля тытанамахіі Зеўс зрынуў Кронаса і тытанаў, і дзе іх пільнавалі сторукія волаты Гекатанхейры, дзеці Урана. Там жа былі заменчаны старэйшыя кіклопы[2]. Адзінымі, хто мог выйсці адтуль, былі Нікта і яе нашчадкі.

Гэта цёмная бездань, якая настолькі ж аддалена ад паверхні зямлі, наколькі ад зямлі неба: па словах Гесіёда, меднае кавадла ляцела б ад паверхні зямлі да Тартара на працягу 9 дзён. Тартар быў акружаны патройным пластом цемры і жалезнаю сцяной з жалезнымі варотамі, узведзенымі Пасейдонам.

Паводле Гесіёда, узнік услед за Хаосам і Геяй[3]. Паводле Эпіменіда, народжаны ад Аэра і Нікты[4]. Паводле іншых аўтараў, як персаніфікацыя гэтай бездані, Тартар быў сынам Эфіру і Геі.

У наступнай традыцыі

У пазнейшыя часы значэнне Тартара змянілася: пад ім сталі мець на ўвазе ніжнія прасторы ў царстве грэшнікаў.

У сярэднявечча тартарам сталі зваць найбольш закінутыя і аддаленыя куткі зямлі. Гл. таксама Тартарыя.

Таксама ў «Цэнтурыях» Настрадамуса Тартар згадваецца як прапашчае месца, якому мае быць перажыць небывалы росквіт.

У наш час можна пачуць выраз «праваліцца ў тартарары», што азначае тое ж, што і «праваліцца пад зямлю», гэта значыць «знікнуць», «перастаць існаваць».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.495; Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса XVI 299.
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 2 далей
  3. Гесіёд. Тэагонія 119
  4. Эпіменід, фр.4 Якобі
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жыццё пасля смерці
Катэгорыя·Геаграфія грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Пекла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта