wd wp Пошук:

Меч

Аднаручны меч-гладыус
Двухручны меч

Меч — від ударнай, сякучай або сякучаколючай зброі блізкага бою ў старажытнасці і сярэднявеччы ў пяхоце і кавалерыі. Складаецца з клінка (звычайна прамога і двухбаковавострага) і дзяржаннянавершам), адасобленага ад клінка крыжавінай.

Папярэднікі мячоў — клінкі на касцяной аснове, у якую ўстаўляліся крамянёвыя ўкладышы (вядомы па знаходках эпохі неаліту ў раёне возера Байкал). Бронзавы мячы з’явіўся ў сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. ў краінах Блізкага Усходу, пазней пашыраны ў Егіпце, Закаўказзі і Заходняй Еўропе; жалезны — у пачатку 1-га тысячагоддзя да н.э. У Еўропе мячы спачатку выкарыстоўвалі ў Старажытнай Грэцыі ў XVIXII стст. да н.э. (кароткія колючыя і выгнутыя, цяжкія сякучыя). Старажытныя рымляне ўзбройвалі кароткімі мячамі (гладыусамі) пяхоту, доўгімі (спатамі) — конніцу. Найбольш тыповымі ўзорамі еўрапейскіх мячоў былі: гальштацкі, латэнскі, саўрамата-сармацкі, франка-аламанскі, каралінгскі, раманскі. 3 XIII ст. побач з адназахопнымі ўжываліся паўтарачныя, пазней двухзахопныя дзяржанні.

Беларусь

Найбольш ранняя прыкмета выкарыстання мяча на тэрыторыі Беларусі — касцяная імітацыя крыжавіны гэтай зброі з гарадзішча Пруднікі (9 ст.). У Полацку, Гродне, Навагрудку, Друцку і інш. знойдзены цэлыя або фрагменты мячоў каралінгскага ўзору, у Друцку, Мінску, Ваўкавыску — раманскага ўзору, каля Старых Дарог і ў Мінску — гатычнага ўзору (знаходкі датуюцца XXIV стст.). Клеймы на клінках мячоў X ст. сведчаць, што яны маюць заходне-еўрапейскае паходжанне (полацкі) і, верагодна, паўночнага (гродзенскі). Але даныя даследаванняў па гісторыі металургіі і металаапрацоўкі паказваюць, што на Беларусі ўжо ў той час існавалі сыравіна і тэхналагічныя магчымасці для вытворчасці ўласных клінкоў. Пісьмовыя крыніцы згадваюць палоннага беларуса Ілью, якога прымусілі працаваць у канцы XIV — пачатку XV ст. ў зброевых майстэрнях тэўтонскіх рыцараў. Мечнікі сустракаюцца ў пераліку цэхавых спецыяльнасцей Беларусі ў XVI ст. і больш познія часы. У XVI ст. ў сувязі з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі меч выйшаў з ужытку ў пяхоце, а ў кавалерыі заменены на палаш, шаблю або шпагу. Як асноўны від клінковай эброі меч выкарыстоўваўся ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім да 2-й паловы XVI ст. і быў заменены шабляй. Пазней меч захаваўся як цырыманіяльная зброя.

Класіфікацыя мячэй

Паводле даўжыні клінка

Паводле спосабу ўтрымання

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Халодная зброя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Мячы (зброя)