wd wp Пошук:

Бешанковічы

Бешанко́вічы[2] (трансліт.: Biešankovičy) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Бешанковіцкага раёна, прыстань на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. За 51 км ад Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша — Лепель. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Лепель, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 6 647 чал. (2017)[3].

Назва

На думку географа В. Жучкевіча, у аснове назвы Бешанковічаў магло быць прозвішча Бешанковіч. Такога прозвішча, аднак, ён не зафіксаваў і ў сваім «Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі» не падаў. Пры гэтым Жучкевіч падае такія прозвішчы, якія, на яго думку, маглі б быць блізкімі: «Бешеный, Бещень, Бещев, Бешенков».[4]

Згодна з іншай версіяй, узнікненне назвы Бешанковічаў можна звузіць да першай паловы XIV стагоддзя, калі пры польска-літоўскім каралі Казіміры на ўсход і поўдзень з абарончымі мэтамі рассяляліся літоўскія баяры, і яна была перанесеная літоўскімі перасяленцамі з-пад Ліды, дзе вядомы тапонім Бешанкі. Пра працэс перасялення сведчаць такія назвы ў наваколлі Бешанковічаў, як Бачэйкава, Тарантова, Толміншчына, Рапшына, якія паходзяць ад літоўскіх імёнаў тыпу Bačeika, Taranta, Tolminas, Rapšys, а таксама тапонімы Баяры і Ліцвякі. Пра час перасялення гаворыць згадка дзяцей і ўнукаў баярына Бачэйкі ў канцы XIV стагоддзя. Пасяленне літоўскіх баяраў у раёне Бешанковічаў мела радыяльны характар: пасярэдзіне — Толміншчына (адзіная назва ў мясцовасці, якая паходзіць ад прэстыжнага ў раннелітоўскім баярскім асяроддзі двухскладовага імя Tolminas, ад tolі «далёка» і mintis «думка»), наўкола — згаданыя адыменныя паселішчы, яшчэ далей — кола паселішчаў, некаторыя з якіх маюць другаснае адназоўнае паходжанне: Гайнаўшчына, Радунь, Лелюкі (цяпер — Люлюкі), а таксама Бешанковічы. Яны прынесеныя з мясцінаў, дзе на той час захоўвалася літоўскамоўнае насельніцтва: Гайна (ля Лагойска), Радунь, Лелюкі, Бешанкі (усе ля Ліды). Назва лідскіх Бешанкоў, у сваю чаргу, паходзіць ад балцкага (літоўскага) антрапоніма тыпу Bešys або Bešėnas. Аналагі — балцкія тапонімы Bešiai (Літва, ля Коўна), Bēšoni (Латвія, ля Аглоны).[5]

Гісторыя

Паводле падання, спачатку Бешанковічы знаходзіліся вышэй па цячэнні Заходняй Дзвіны, на левым беразе на месцы цяперашніх Мількавічаў, а пазней перанесены на 6,5 км ніжэй[6].

Упершыню згадваецца ў 1447 годзе, калі вялікі князь «Казімір у памяць выратавання сваёй жонкі ў 20-ы дзень ліпеня ад утаплення загадаў пабудаваць у Беларусі шэсць цэркваў у імя святога Ільі-прарока»[7]. В. Турчыновіч называе 1460 год, калі «у памяць выратавання каралевы Елісаветы ад утаплення 20 ліпеня ў дзень прарока Ільі Казімір загадаў пабудаваць у Беларусі некалькі цэркваў праваслаўных па берагах рэк Дзвіны, Дняпра і Сажа: у Віцебску, Бешанковічах, Магілёве, Крычаве, Оршы і Чэрыкаве, падараваў гэтым храмам у карыстанне перавозы»[8]. На пачатку XVI ст. вёска Бешанковічы ў Крывінскай воласці Полацкае ваяводства ВКЛ. У сярэдзіне XVI ст. належала князям Друцкім-Сакалінскім, у XVI—XVII ст. — Сапегам, Агінскім, Храптовічам.

У 1-й палове XVII ст. пры Сапегах атрымалі статус мястэчка, а ў 1634 годзе магдэбургскае права. Пры Сапегах Бешанковічы разбудаваліся, у мястэчку штогод праводзіліся 2 кірмашы, самы вядомы быў Петрапаўлаўскі, які пачынаўся 29 чэрвеня (дзень святых Пятра і Паўла) і стаяў 4 тыдні. Штогод на яго з’язджалася да 4-5 тысяч чалавек. У 1656 годзе пасля смерці віленскага ваяводы К. Л. Сапегі Бешанковічы перайшлі ў спадчыну яго стрыечнай пляменніцы Ганне Сапега і яе мужу Станіславу Нарушэвічу. З канца XVII ст. Бешанковічы перайшлі ва ўласнасць Агінскім, пры якіх у мястэчку пабудаваны першыя каменныя будынкі. У Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе тут размяшчаліся расійскія войскі, тры разы мястэчка наведаў рускі цар Пётр I. З сярэдзіны XVIII ст. — горад. Князь Міхал Казімір Агінскі 2 лютага 1762 года выдаў мяшчанам ліст, якім вызваляў іх ад значнай часткі паншчыны, акрамя згону за млын.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Бешанковічы былі падзелены на 2 часткі і знаходзіліся адначасова ў дзвюх дзяржавах. Мяжа праходзіла па Заходняй Дзвіне, у сувязі з чым была пабудавана галоўная таможня. У 1783 годзе Агінскі зрабіў даравальны запіс, паводле якога Бешанковічы сталі ўласнасцю І. Храптовіча. З 1785 года пачаўся эканамічны заняпад Бешанковіч, прычынай былі некалькі пажараў і перавод галоўнай таможні ў Полацк і Талачын.

У канцы XVIII ст. мястэчка Лепельскага павета. У вайну 1812 года акупіраваны французскімі войскамі, некалькі дзён тут размяшчаўся штаб Напалеона. У 1821 годзе Бешанковічы наведаў расійскі імператар Аляксандр I. На пачатку XX ст. — цэнтр воласці.

Савецкая ўлада ў Бешанковічах устаноўлена 26 лістапада 1917 года. Пасля лютаўскага наступлення 1918 года нямецкіх войск Бешанковічы апынуліся ў прыфрантавой паласе. У сувязі з акупацыяй большай часткі Лепельскага павета яго выканкам часова быў пераведзены ў Бешанковічы. З 1924 года — цэнтр раёна ў Віцебскай акрузе (да 1930), з 1938 — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну Бешанковічы спалены акупантамі, былі акупіраваныя з 6.7.1941 да 25.6.1944 года.

7 чэрвеня 1966 года ў мяжу гарадскога пасёлка Бешанковічы ўключана вёска Стрэлка[9].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай (ільнозавод), харчовай прамысловасці (малочны завод), камбінат будматэрыялаў. Вядомыя як цэнтр традыцыйных ганчарных вырабаў, так званай бешанковіцкай керамікі (фабрыка мастацкіх вырабаў). Гасцініца (вул. Камуністычная, 22). Дом паляўнічага.

Культура

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Адукацыя

Сярэдняя школа.

Славутасці

Свята-Ільінская царква
Пантонны мост

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Ганаровыя грамадзяне

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. Стар. 27-28.
  5. Алесь Мікус. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.
  6. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / БелСЭ; [Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Мастак А. М. Хількевіч]. — Мн.: БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — 423 с.: іл. — С. 18. — ISBN 5-85700-053-X.
  7. Витебская губерния: историко-географический и статистический обзор / Сост. по программе и под ред. В. М. Долгорукова. Вып. 1: История. Природа. Население. Просвещение. — Витебск: Губернская типография, 1890. — [2], 387 с., [16] л. ил., цв. карт. — С. 32.
  8. Турчинович, И. В. Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен / сочинение О. Турчиновича. — СПб.: издание В. А. Исакова, 1857. — XII, 303 с. — С. 115.
  9. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  10. 1 2 3 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бешанковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных