wd wp Пошук:

Казімір IV Ягелончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Казімір.

Казімір Андрэй Ягайлавіч (Ягелончык, Ягелон) (30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Гродна) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492).

Біяграфічныя звесткі

Малодшы сын Ягайлы і Соф’я Гальшанскай.

Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў. У 1444 г. вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 г. абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 г. У 1454 г. Казімір ажаніўся з Альжбэтай, дачкой памерлага германскага караля Альбрэхта II. У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.

Унутраная палітыка

Казімір Ягелончык, малюнак Я. Матэйкі

Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не атрымалася, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 г. задушыў выступленне смаленскіх гараджан, а ў 14901492 гг. — выступленні сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 г. выдаў гэтак званы Казіміраў прывілей, якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміры вырасла роля паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасць вялікага князя. У 1457 г. выдаў прывілей, паводле якага жыхары ВКЛ маглі вольна выязджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукацыі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 г. выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 г. ліквідаваў удзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэннем з Польшчай, у 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрыта. Выданнем Няшаўскага статута Казімір пачаў час палітычнага панавання ў Польшчы шляхецкага стану.

Знешняя палітыка

Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства, было далучана Асвенцімскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (14541466) па Таруньскім дагаворы (1466) Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Вялікі Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.

Нашчадкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Casimir IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Casimir IV Jagellon, King of Poland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118990217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. https://culture.pl/pl/miejsce/wawel-siedziba-krolow-polski
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вавельскім саборы
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1492 годзе
Катэгорыя·Ягелоны
Катэгорыя·Ягелоны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1427 годзе
Катэгорыя·Вялікія князі літоўскія