wd wp Пошук:

Сянно

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сянно (значэнні).

Сянно́[2] (трансліт.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі ЛепельОрша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7 238 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вядомы з першай паловы XVI стагоддзя як мястэчка Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1528 годзе ў спісе войскаў ВКЛ называюцца князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі Івана Грознага пад кіраваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно.

У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, узводзіць драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.

З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.

У складзе Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно апынулася ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве перакрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.

У 1864 годзе была адкрыта прыходскае вучылішча. У 1865 годзе ў ім выкладаў вядомы этнограф, фалькларыст, краязнаўца, гісторык, заснавальнік беларускай гуманітарнай навукі Еўдакім Раманаў.

У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне ўзводзіцца каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.

У канцы ХІХ стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школаў у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[4].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.

З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[5].

Насельніцтва

ГодКолькасць
2009 8 007
2010 8 000
2016 7 385 [6]
ГодКолькасць
2017 7 238 [7]
2019 7 092 [8]
2019 7 476
ГодКолькасць
2020 7 300 [9]
2021 7 370 [10]
2022 7 265 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура і грамадства

Спорт

Музеі

Славутасці

Крыніца «Каплічка»

Страчаная спадчына

СМІ

Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў г. Сянно.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
  5. http://www.hrono.info/statii/2006/but_tanki.php
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  7. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  8. https://web.archive.org/web/20170730234018/http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  9. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  10. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Сянно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пуслоўскія
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных