wd wp Пошук:

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музеймузей у Бешанковічах. Заснаваны як музей баявой славы. Адкрыты ў 1979 годзе ў дзень 35 годдзя вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля быў пераўтвораны ў гісторыка-краязнаўчы музей, які пачаў працаваць у 1987 годзе ў новым двухпавярховым будынку.

Структура і экспазіцыя

Музей мае 8 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 311 м². У музеі налічваецца больш за 5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Матэрыялы музея расказваюць пра гістарычнае мінулае раёна, Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю ў Прыдзвінні, грамадзянскую вайну, устанаўленне ўлады Саветаў, калектывізацыю, Вялікую Айчынную вайну, аднаўленне народнай гаспадаркі ў раёне ў пасляваенны час і развіццё яе ў гады апошніх пяцігодак. Асноўнае месца ў музеі адведзена раздзелу, прысвечанаму Вялікай Айчыннай вайне. Ён займае 4 залы плошчай 90 м². У гэтым раздзеле 540 экспанатаў, сярод якіх асабістыя рэчы, дакументы землякоў, якія змагаліся на розных франтах вайны і ў партызанах.

У экспазіцыі музея шмат твораў выяўленчага мастацтва. Сярод іх жывапісныя і графічныя карціны з выявамі мясцовых пейзажаў, а таксама гістарычнай і ваеннай тэматыкі, скульптурныя бюсты (аўтар А. Н. Тарасян) генералаў А. П. Белабародава, І. І. Люднікава, І. М. Чысцякова – камандуючых арміямі, якія вызвалялі Прыдзвінне, і Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў раёна: К. А. Абазоўскага, М. А. Высагорца, Л. М. Даватара, П. М. Раманава, І. І. Строчкі, М. М. Ткачэнкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Бешанковічаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Культура Бешанковічаў
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта