Талачы́н[2] (трансліт.: Talačyn), мясцовае: Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Масква. Горад размешчаны на рацэ Друць, за 124 км у напрамку на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск — Масква, а таксама дарогі ў напрамках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 9 744 чал. (2017)[3].
Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны XVI ст. Талачын з’яўляўся гандлёвым мястэчкам Аршанскага павета, з XVII ст. стаў належыць Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4 кастрычніка 1634 г. З 1772 г. апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем. Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».
У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з’яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага павета Магілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.
З 1924 г. Талачын зрабіўся цэнтрам раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. пасёлак быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі[4]. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада.
Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[6].
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Талачына
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талачын
Геаграфічныя звесткі па тэме Талачын на OpenStreetMap