wd wp Пошук:

Чашнікі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чашнікі (значэнні).

Ча́шнікі[2] (афіц. транс.: Čašniki) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна, на р. Ула. За 95 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ОршаЛепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Лепелем, Новалукомлем, Сянном. Насельніцтва 7 912 чал. (2022).

Гісторыя

У XVI ст. у складзе Полацкае ваяводства ВКЛ, належалі князям Лукомскім. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) загадзе маскоўкага цара Івана IV на правым беразе Улы пабудавана крэпасць (пазней Чашніцкі замак, спалены ў 1708). З канца XVI ст. належалі Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам.

У XVII ст. Чашнікі — гандлёвае мястэчка. Інвентары Чашнікаў 1629 і 1633 гадоў паказваюць пачатковы этап развіцця паселішча, якое складалася ў той час з асноўнай часткі і слабод. Цэнтрам мястэчка — гандлёвая плошча, дзе знаходзіліся царква са званіцай (з 3 званамі розных памераў), 16 крам і 4 мяшчанскія двары. Ад плошчы радыяльна разыходзіліся 3 вуліцы-дарогі: Іванская (ішла да панскай сядзібы), Лукомская (да Лукомля), Цяпінская (да мястэчка Цяпіна). На рацэ Уле існавала гандлёвая прыстань, да якой прыбывалі купецкія караблі з таварамі. Непадалёк ад прыстані стаялі 39 складскіх збудаванняў. Гэтыя факты сведчаць пра тое, што Чашнікі з’яўляліся важным гандлёвым паселішчам.

У 18 ст. тут пабудаваныя прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў-стругаў. У 80-х — 90-х гадах 18 ст. мястэчка Чашнікі атрымала розныя гандлёвыя прывілеі. У 1791—1793 было цэнтрам Полацкага ваяводства.

З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Лепельскага павета. У 1797 годзе пад надзорам генерала Вітэ пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Пабудавалі прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў, больш за 40 складоў. Местачкоўцы, працуючы на будаўніцтве шлюзаў, добра авалодалі цяслярнай справай. Жыхары Чашнікаў і навакольных вёсак пачалі спасцігаць справу плытагонаў. У сяр. 19 ст. тут налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў, сярод якіх нямала было лоцманаў, што наймаліся вясной на баркі, праводзячы іх па Дзвіне да Рыгі.

У 2-й палове 19 стагоддзя ў Чашніках пачалося будаўніцтва невялікіх прадпрыемстваў, у канцы 19 стагоддзя пан Валадковіч разгарнуў будоўлю вялікай па тым часе папяровай фабрыкі. У той перыяд пашырылася тэрыторыя горада, забудоўваліся паўднёвая і ўсходняя яго часткі. У мястэчку Чашнікі, згодна са статыстычнымі звесткамі дзяржаўнага архіва Віцебскай губерні на 1906 г., агульная колькасць жыхароў складала 5530 чалавек. З іх хрысціян — 1254, яўрэяў — 4276, дваран — 1, чыноўнікаў — 26 чалавек, духоўнага звання — 8. Купцоў налічвалася 121, мяшчан — 4390, сялян — 985. Каменных будынкаў — 5, драўляных — 1332, 642 будынкі жылыя, нежылых — 695.

У 1919—1924 гг. Чашнікі ўваходзілі ў склад РСФСР. З 15.02.1923 г. мястэчка Чашнікі — цэнтр аднайменнай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. З 3.03.1924 — у БССР, з 20.06.1924 г. у Віцебскім павеце і губерні, з 17.07.1924 г. мястэчка стала раённым цэнтрам Віцебскай, потым Лепельскай акругі. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя Чашнікі. З 20.02.1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. Гарадскім пасёлкам Чашнікі сталі з 27 верасня 1938 г. У той час там жыло 3505 жыхароў.

З 5 ліпеня 1941 па 27 чэрвеня 1944 Чашнікі акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі.

У 1962—1965 гадах у Бешанковіцкім раёне. З 7 лютага 1966 года — горад[3].

Насельніцтва

Эканоміка

Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка», філіял ААТ «Светлагорскі ЦКК». Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Гасцініца.

Адукацыя

Чашніцкая гімназія

Культура

Славутасці

Касцёл Св. Лукі, знішчаны ў 1960-я

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Чашнікаў

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні гарадскога пасёлка Чашнікі да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання ад 7 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 5 (1125).
  4. 1 2 Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2021 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2020 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (9 красавіка 2021). Праверана 2021-4-13.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Мястэчкі Полацкага ваяводства
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Чашніцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Чашнікі